Вы тут

Магілёўская бібліятэка стварыла фактаграфічную базу даных «Гастранамічны турызм»


З мэтай адраджэння і папулярызацыі кулінарных традыцый рэгіёна аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.Леніна стварыў фактаграфічную базу даных «Гастранамічны турызм».


— Сапраўдным аматарам падарожжаў сёння ўжо мала жывапіснай прыроды і мясцовых славутасцяў, ім цікава і нацыянальная кухня, — адзначыла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Вольга Чумакова. — Замежных турыстаў прываблівае знаёмства са стравамі народнай кухні, спосабамі іх прыгатавання, народным застольным этыкетам. Зараз уся гэта інфармацыя ёсць на нашым сайце. 

У зборы матэрыялаў удзельнічалі ўсе бібліятэкі вобласці, работа вялася на працягу мінулага года. Рэсурс уключае тэкставы матэрыял, фатаграфіі і рэцэпты больш за 200 аўтэнтычных страў. Інфармацыя сістэматызавана па пяці раздзелах — «Спадчына», «Літаратурная гастраномія», «Гастрафэсты. Аграсядзібы», «Брэнды», «Рэцэпты». Напрыклад, у раздзеле «Народная мудрасць» сабраны прыказкі і прымаўкі аб розных стравах беларускай кухні. А ў «Літаратурнай гастраноміі» вытрымкі з твораў беларускіх класікаў, дзе апісваюцца беларускія нацыянальныя стравы і рэцэпты іх прыгатавання.

Пры стварэнні інфармацыйнага рэсурсу выкарыстаўваліся дакументы з фондаў самой бібліятэкі, а таксама матэрыялы з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.