Вы тут

Памяць аб ахвярах і подзвігу продкаў — духоўная аснова жыцця


Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед прыняў удзел у 32-м пасяджэнні Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Свае краіны прадставілі кіраўнікі і дэлегацыі генеральных пракуратур Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама Сакратарыята КСГП СНД.


Падчас пасяджэння актыўна абмяркоўвалася работа над крымінальнай справай аб генацыдзе беларускага народа. Па словах Андрэя Шведа, расійскія калегі на падставе вялізнага масіву архіўных дакументаў папярэдне падрыхтавалі тыя звесткі, якія звязаны з генацыдам беларускага народа, з гэтымі дакументамі працуюць беларускія следчыя. «Адна з задач, якая будзе вырашацца, — пошук жывых злачынцаў. У расійскіх калег па гэтым пытанні таксама дастаткова канкрэтнай інфармацыі, і мы маем намер яе выкарыстоўваць, каб паўторна звярнуцца ў некаторыя дзяржавы, дзе яшчэ жывуць эсэсаўцы, і зноў паставіць пытанне аб іх адказнасці, паколькі генацыд не мае тэрміну даўнасці», — заявіў генпракурор.

Ён таксама падкрэсліў, што расійскія калегі зацікаўлены ў звестках, якія атрымлівае беларуская Генпракуратура. «У нас вялікі аб'ём інфармацыі дзякуючы таму, што мы штодзённа праводзім па ўсёй краіне спектр працэсуальных дзеянняў. Гэта і допыты жывых сведкаў, яны не спыняюцца, хаця на сёння дапытана ўжо больш за 15 тыс. чалавек. Выраблены сотні аглядаў месцаў масавага знішчэння. Праводзяцца канкрэтныя агляды месцаў здарэнняў з адабраннем астанкаў забітых людзей, рэчавых доказаў», — адзначыў Андрэй Швед.

Па словах генеральнага пракурора, падчас агляду шэрагу месцаў пахавання ўстанаўліваюцца звесткі аб канкрэтных грамадзянах былога Савецкага Саюза, у тым ліку чырвонаармейцаў. Гэта грамадзяне Расіі, Казахстана, Узбекістана.

«Памяць аб ахвярах і подзвігу нашых продкаў з'яўляецца духоўнай асновай жыцця грамадства, прыкладам для нас. У цяжкі перыяд Вялікай Айчыннай вайны мільёны жыхароў прынялі ўдзел у адстойванні дзяржаўнай незалежнасці. Гэта быў добраахвотны патрыятычны парыў, у якім заключаны дух свабоды народа, яго гатоўнасць самааддана адстойваць нацыянальныя і дзяржаўныя інтарэсы», — рэзюмаваў генеральны пракурор.

Трэба захаваць самае каштоўнае

Дарэчы, пасяджэнні Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў праходзілі адначасова са святкаваннем 100-гадовага юбілею са дня ўтварэння пракуратуры Беларусі. Свае віншаванні тым, хто стаіць на абароне законнасці, накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Векавы юбілей — гэта вяха, якая звязвае разам гісторыю лёсаў многіх пакаленняў. Тых, хто стаяў каля вытокаў стварэння беларускай дзяржаўнасці, і тых, хто беражэ найлепшыя традыцыі службы сёння. Вы забяспечваеце нацыянальную бяспеку, абарону суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу нашай краіны. Сёння для нас як ніколі важныя вынікі расследавання фактаў генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сабраныя доказы, устаноўленыя абставіны злачынстваў нацызму — гэта адэкватны адказ на кінуты нам выклік. Цяпер трэба захаваць самае каштоўнае, што ёсць у нашай краіне: мір, спакой, стабільнасць. Памножыць дасягненні беларускага народа, стварыць умовы для наступнага ўмацавання, развіцця і росквіту Беларусі. Абараняючы правы грамадзян, інтарэсы дзяржавы, пракуратура павінна быць у авангардзе рашэння гэтых задач», — гаворыцца ў відэавіншаванні, якое было паказана на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да свята.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў пракурорскім работнікам за вернасць прафесійнаму абавязку, адданасць Радзіме і беражлівае стаўленне да гістарычнай памяці народа. Ён пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, а таксама мірнага неба над галавой і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.