Губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам выказаў удзячнасць за тую работу, якая вядзецца ў Беларусі па захаванні і адстойванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, перадае БелТА.
Расійскі губернатар прыгадаў аб тым, што нядаўна, 22 чэрвеня, у абедзвюх краінах адзначалі сумную дату пачатку Вялікай Айчыннай вайны. «Хацеў сказаць вам словы вялікай удзячнасці ад жыхароў нашага горада, ды і ад усіх расіян, за тую гістарычную памяць і абарону нашай сумеснай гісторыі, за нашых дзядоў, прадзедаў, бацькаў, маці, якія ваявалі, перамаглі разам, — звярнуўся Аляксандр Бяглоў да беларускага лідара. — Дзякуй вялікі вам за тое, што вы адстойваеце гістарычную памяць».
Губернатар прыгадаў таксама пра яшчэ адну важную гістарычную дату — 9 чэрвеня адзначалася 350 гадоў з дня нараджэння заснавальніка Санкт-Пецярбурга Пятра Першага. З гэтай нагоды ўрад горада выпусціў памятны медаль, які Аляксандр Бяглоў перадаў у падарунак кіраўніку беларускай дзяржавы. У дадатак да гэтага Прэзідэнту перадалі таксама памятныя медалі 10 гарадоў, якія заснаваў Пётр Першы пры жыцці.
Прэв’ю: БелТА
«Захаваць кожнае зярнятка...».
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.