Вы тут

Петрышэнка: лейтматывам «Купалля» ў Александрыі павінна стаць захаванне гістарычнай памяці


Лейтматывам «Купалля» ў Александрыі павінна стаць захаванне нашай гістарычнай памяці. Пра гэта заявіў сёння намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас пасяджэння пастаянна дзеючага Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), перадае БелТА.


«Людзі павінны зірнуць па-новаму на „Купалле“. Галоўная задача, якая стаіць перад намі, — захаванне духу свята, яго непаўторнага каларыту і душэўнасці. Асноўным лейтматывам фестывалю гэтага года павінна стаць ідэя захавання гістарычнай памяці, традыцый, нашай нацыянальнай самабытнасці, — падкрэсліў Ігар Петрышэнка. — Як і заўсёды, асноўная ўстаноўка для арганізатараў — прадумаць усё да дробязяў, ні адна дэталь не павінна быць выпушчаная. Асаблівую ўвагу трэба надаць працы ўсіх службаў, якія павінны прадугледжваць і папярэджваць магчымыя пазаштатныя сітуацыі і аператыўна вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць».

Як адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, сёлета свята ў Александрыі захавае традыцыйныя пляцоўкі, аднак некаторыя з іх зведалі сур’ёзныя змены. Да прыкладу, ужо ля ўваходу на фестывальную пляцоўку госці свята змогуць набыць для сябе і сваіх родных футболкі і бейсболкі ад «Мерч першага». Крыху далей будзе аформлена традыцыйная выстава сельскагаспадарчай тэхнікі. Аднак у гэты раз яе вырашылі дапоўніць навінкамі ад Geely.

Сёлета ў Александрыю прыедуць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны. Кожная вобласць тэматычна аформіць свой падворак, прадставіць невялікія тэатралізацыі і інтэрактывы. Гэта дапаможа не толькі даведацца, чым багатая тая ці іншая вобласць краіны, але і пазнаёміцца з іх культурнай спадчынай.

Па словах Валерыя Малашка, сур’ёзныя змены закранулі фальклорнай пляцоўкі. «Яна будзе размяшчацца па суседстве з асноўнай сцэнай. Гэтую пляцоўку мы назвалі „Кола жыцця“. У цэнтры будзе ўсталяваны сімвалічны слуп з колам, які дзеліць пляцоўку на 4 часткі. Кожная з абласцей будзе прадстаўляць тут народныя святы ўсіх часоў года. Усе пляцоўкі будуць тэматычна аформленыя і напоўнены цікавымі дзеяннямі, — распавёў ён. — Магілёўская вобласць будзе прадстаўляць святы летняга перыяду».

Горад майстроў, кірмашы, творчыя праграмы на малой сцэне, вялікі гала-канцэрт, свята цырка, кантактны заапарк, выставы-продажы — усё гэта па традыцыі будзе арганізавана для гасцей «Купалля» ў Александрыі.

Сёлета свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе ў Шклоўскім раёне 9 ліпеня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?