Вы тут

Лукашэнка прапанаваў Пуціну прыняць люстраныя меры ў ваеннай сферы ў адказ на дзеянні Захаду


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну прыняць люстраныя меры ў ваеннай сферы ў адказ на дзеянні Захаду. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з расійскім лідарам у Санкт-Пецярбургу, перадае БелТА.


«Нас вельмі турбуюць пытанні трэніровачных палётаў самалётаў ЗША і НАТА, якія трэніруюцца несці ядзерныя боегалоўкі. Нас гэта вельмі напружвае. Таму я прашу вас разгледзець пытанне люстранога адказу на гэтыя рэчы. Без перабору. Яны трэніруюцца несці ядзерныя боегалоўкі. Вы, калі ласка, дапамажыце нам хаця б прыстасаваць нашы самалёты, якія ў нас ёсць, якія могуць несці ядзерныя зарады. Я не кажу аб тым, што мы заўтра перавязём (ці вы перавязеце) туды ядзерныя боепрыпасы. Але нам нельга жартаваць. Мы памятаем 1941-ы, калі нас закалыхвалі: „усё будзе добра, усё ціха, ніхто не нападзе“. А потым апынуліся не гатовыя да гэтага. Таму для нас вельмі сур’ёзная сітуацыя. Не ў першы раз стаўлю перад вамі гэтае пытанне. Ведаю, што вы разглядалі ў Міністэрстве абароны. Хацелася б пачуць, як будуць развівацца тут падзеі», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

«Я не хаваю, я стаўлю пытанне аб тым, каб мы маглі быць гатовыя да ўсяго, нават да ўжывання самай сур’ёзнай зброі для таго, каб абараніць нашу Айчыну ад Брэста да Уладзівастока. Гэта нашы непасрэдны абавязак», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Што тычыцца трэніровачных палётаў авіяцыі ЗША і партнёраў па НАТА, то кіраўнік дзяржавы заўважыў: «Калі трэніруюцца, то, напэўна, нешта думаюць. Бо навошта трэніравацца?»

«Комплекс пытанняў абароны і бяспекі мы сур’ёзна павінны абмеркаваць, каб людзі нашы — расіяне і беларусы — разумелі, што яны знаходзяцца пад сур’ёзнай абаронай», — рэзюмаваў беларускі лідар.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.