Вы тут

Хрэнін: Забеспячэнне незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці набывае сёння асаблівы сэнс


Забеспячэнне незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці беларускай дзяржавы ў сучасных умовах набывае асаблівы сэнс. Пра гэта ва ўрачыстай прамове падчас выпуску афіцэраў-лейтэнантаў Ваеннай акадэміі заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае БелТА.


«Сёння знамянальны дзень у жыцці Узброеных Сіл Беларусі – афіцэрскі корпус нашай краіны папаўняецца выпускнікамі Ваеннай акадэміі. Больш за 470 лейтэнантаў пачынаюць новы этап ваеннай службы ў беларускай арміі і іншых сілавых структурах», — сказаў Віктар Хрэнін.

Паводле традыцыі, адзначыў міністр абароны, выпуск праходзіць напярэдадні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці – Дня Незалежнасці. «Беларускі народ на сваім гістарычным шляху прайшоў праз многія выпрабаванні, але захаваў нацыянальную ідэнтычнасць і здолеў стварыць уласную ідэнтычную дзяржаву, а таксама прыклаў усе свае сілы для яе развіцця і росквіту», — упэўнены Віктар Хрэнін.

Міністр дадаў, што не ўсе ў свеце згодныя з тым, што невялікая і па гістарычных мерках маладая дзяржава, як Беларусь, мае права праводзіць незалежную палітыку ў інтарэсах свайго народа. «У цяперашні час у няпростай ваенна-палітычнай абстаноўцы забеспячэнне стратэгічных нацыянальных інтарэсаў набывае асаблівы сэнс. Сярод іх – незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць, суверэнітэт і непахіснасць дзяржаўнага ладу», — заявіў Віктар Хрэнін.

Ён падкрэсліў, што менавіта сённяшнім выпускнікам Ваеннай акадэміі трэба будзе адстойваць галоўныя каштоўнасці беларускага народа-мір і бяспеку, абараняць суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць Беларусі. На думку міністра абароны, ад прафесіяналізму сённяшніх выпускнікоў залежыць мірнае жыццё мільёнаў беларусаў і магчымасць далейшага развіцця беларускай дзяржавы.

«У злучэннях і воінскіх часцях, органах ваеннага кіравання і ваенных навучальных установах, куды вы накіроўваецеся для далейшага праходжання службы, вам трэба будзе вырашаць адказныя задачы па забеспячэнні іх высокай баявой гатоўнасці, выхаванню і навучанню падначаленых, асваенню новага ўзбраення. Вы атрымалі сучасную ваенную адукацыю ў створанай нацыянальнай ваеннай школе. Але вайсковая справа не стаіць на месцы, развіваюцца зброя і баявая тэхніка, удасканальваецца ваеннае мастацтва. Усё гэта запатрабуе ад вас пастаяннай працы над сабой і павышэння прафесійнага ўзроўню», — сказаў Віктар Хрэнін.

На яго думку, самае важнае для ваеннага кіраўніка – праца з людзьмі.

«Будзьце патрабавальнымі і клапатлівымі камандзірамі. Памятаеце, што высокі маральны дух, патрыятызм беларускага народа, заснаваны на гераічных традыцыях старэйшага пакалення, — гэта стрыжань бяспекі нашай дзяржавы. Асабліва гэта актуальна ў Год гістарычнай памяці», — перакананы Віктар Хрэнін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».