Супрацоўнікі міліцыі Гомельскай вобласці затрымалі мясцовага жыхара за махлярства з продажам аўтамабіляў, паведамляе тэлеграм-канал МУС.
27-гадовы мужчына размяшчаў на папулярным сайце аб’явы аб продажы аўтамабіляў. За гарантаваны прагляд ён браў у патэнцыйных пакупнікоў задатак ад Br50 да Br250, затым спыняў зносіны.
Як устаноўлена, аферыст выкарыстаў фота машын з замежных рэсурсаў і спецыяльна заніжаў цану. Амаль штодня ён мяняў сім-карты, аформленыя на падстаўных асоб, і карыстаўся банкаўскімі картамі сваіх знаёмых.
Распачата больш за 10 крымінальных спраў за махлярства, але ўжо вядома, што колькасць пацярпелых перавышае 20 чалавек. Раней фігурант быў судзімы за аналагічныя злачынствы.
Прэв’ю: pixabay.com
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.
У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.