Вы тут

Іванец: Памяць аб ВАВ павінна быць жывая ва ўсім свеце


Мы павінны шанаваць подзвіг тых герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія склалі галовы за перамогу, дзякуючы якой сёння мы можам жыць у незалежнай і квітнеючай Беларусі. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец пасля ўскладання кветак да Вечнага агню і манумента Перамогі ў Дзень моладзі і студэнцтва, паведамляе БелТА.


«Сёння, У Дзень моладзі і студэнцтва, мы сабраліся на святым месцы — плошчы Перамогі, на пасадзе № 1 для таго, каб яшчэ раз ушанаваць памяць тых герояў, якія склалі галовы за перамогу, дзякуючы якой мы з вамі можам жыць у незалежнай і квітнеючай Беларусі. З 22 чэрвеня, якое ў нашай краіне аб’яўлена днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, з таго месца, дзе пачалася вайна — гэта Брэсцкая крэпасць-герой, — пачаліся мерапрыемствы, у якіх прымае ўдзел моладзь з усёй нашай краіны, моладзь Саюзнай дзяржавы. Гэта вельмі важна, таму што наколькі мы сёння будзем шанаваць подзвіг тых людзей, будзе залежаць, наколькі будзе жывая гэтая памяць не толькі ў нашых сэрцах, але і ў цэлым ва ўсім свеце. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне — гэта не проста перамога савецкага народа, гэта перамога, якая дазволіла вызваліць фактычна ўсю Еўропу і шмат у чым увесь свет ад карычневай чумы — фашызму. Сёння мы бачым, што ўрокі гэтай вайны не ўсе вынеслі, не ўсе памятаюць. Менавіта таму, звяртаючыся да моладзі, педагогаў і да ўсіх удзельнікаў акцыі, яшчэ раз падкрэслю, мы проста абавязаныя памятаць гэтыя ўрокі. Хацеў бы падзякаваць хлопчыкам і дзяўчынкам, якія стаяць на пасту № 1. Навучэнцы ўсіх школ горада Мінска праходзяць праз гэтае святое месца, гэта найважнейшых элемент выхавання нашай моладзі. Будзем памятаць і шанаваць гэтую памяць і нашу адзіную перамогу», — сказаў міністр адукацыі.

У Дзень моладзі і студэнцтва Андрэй Іванец і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый усклалі кветкі да Вечнага агню і манумента Перамогі. У рамках правядзення Тыдня моладзі і студэнцтва 26 чэрвеня пройдзе пад тэматычным дэвізам «Моладзь за творчасць». Ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах краіны адбудуцца культурна праграмы з прыцягненнем пераможцаў абласных, рэспубліканскіх творчых конкурсаў і праектаў.

Цэнтральным мерапрыемствам стане рэспубліканскі моладзевы праект «Moladz.by: памятаем традыцыі, жывем сапраўдным, імкнемся ў будучыню». Мерапрыемства пройдзе на пляцоўцы ля Палаца спорту. У канцэртнай праграме праекта прымуць удзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ўстаноў адукацыі, зоркі беларускай эстрады, хэдлайнеры. Прастора вакол сцэны будзе падзелена на блокі, якія адпавядаюць днях тыдня моладзі і студэнцтва: «Моладзь за навуку», «Моладзь памятае», «Моладзь за спорт», «Моладзь за працу».

Мерапрыемства пройдзе з 16.00 да 23.00. Увечары ў 23.00 запланаваны святочны феерверк.

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Міністэрства адукацыі пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».