Вы тут

Тры іншамаркі сутыкнуліся на МКАД


На МКАД сутыкнуліся тры іншамаркі, адзін кіроўца траўміраваны, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

«26 чэрвеня прыкладна ў 20.20 51-гадовы кіроўца аўтамабіля «Фольксваген Шаран» рухаўся па знешнім кальцы МКАД з боку праспекта Незалежнасці ў напрамку Лагойскага тракта. Ён не выконваў дыстанцыю і дапусціў сутыкненне з аўтамабілем «Вольва». Той ад удару пашкодзіў аўтамабіль «Фольксваген Пасат», — распавялі ў ДАІ.

У аварыі кіроўца «Фольксваген Шаран» быў траўміраваны, яго даставілі ў бальніцу. На месцы інцыдэнту працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Першамайскага РУУС Мінска і следча-аператыўная група УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Інспектары ДАІ нагадваюць аб важнасці захавання дыстанцыі, якая дазволіць пазбегнуць сутыкнення ў выпадку раптоўнага тармажэння або прыпынку аўтамабіля, які едзе наперадзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?