Вы тут

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стварыла новы віртуальны рэсурс да 120-годдзя Язэпа Пушчы


Нацыянальная бібліятэка Беларусі стварыла новы віртуальны рэсурс, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння паэта, крытыка і перакладчыка Язэпа Пушчы, паведамляецца на сайце ўстановы.


Язэп Пушча за працай. З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

20 мая 2022 года адзначаўся юбілей пісьменніка (1902-1964) — аднаго з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў аб’яднаньня «Маладняк». Паэт быў лідарам авангардысцкага напрамку, прыхільнікам эпатажу, эксперыментаў з формай выказвання.

У рамках віртуальнага праекта увазе карыстальнікаў прадстаўлены матэрыял аб жыцці і творчасці Язэпа Пушчы, акрэслены яго лёс, сабраны выказванні аб ім сучаснікаў, сяброў, вучняў і выкладчыкаў Чаадаеўскай сярэдняй школы, дзе доўгі час працаваў пісьменнік. Фрагменты з успамінаў жонкі Язэпа Пушчы, Станіславы Плашчынскай, раскажуць іх кранальную гісторыю знаёмства і далейшай жыцця.

Язэп Пушча з жонкай у школьным садзе. Чаадаева. 15.06.1958. З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

У раздзеле размешчана 5 алічбаваных кніг паэта, якія былі выдадзены яшчэ пры яго жыцці і зараз захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі. Сярод іх – зборнікі вершаў «Раніца рыкае» (1925), «Vita» з аўтографам аўтара (1926), «Дні вясны» (1927), «Песні на руінах» (1929) і паэма «Крывавы плакат» (1930).

Даследчыкам і ўсім, хто цікавіцца асобай і творчасцю пісьменніка, будуць карысныя поўныя тэксты матэрыялаў сучасных аўтараў: артыкулы Ірыны Багдановіч, Таццяны Барадуля (пад псеўданімам Марыя Ярашэвіч), Міхаіла Бараноўскага, Дзмітрыя Давідоўскага, Віктара Жыбуля, Ганны Запартыка і Зоі Мельнікавай, якія размешчаны з дазволу даследчыкаў.

Найбольшую каштоўнасць віртуальнаму рэсурсу надае маштабная фотагалерэя, створаная з дапамогай фондаў партнёраў праекта: Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. 

Язэп Пушча (першы справа ў другім шэрагу) з беларускімі пісьменнікамі. З фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

У фотагалерэі размешчаны фатаграфіі паэта і яго родных, групавыя фота з пісьменнікамі, калегамі і вучнямі, копіі дакументаў і лістоў, шматлікія віншавальныя паштоўкі і тэлеграмы, выявы дароўных надпісаў у кнігах і фатаграфіі асабістых рэчаў пісьменніка. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць поўныя тэксты запісных кніжак Язэпа Пушчы з накідамі вершаў і аўтарскімі выпраўленнямі, з дапамогай якіх можна зазірнуць у творчую лабараторыю паэта. Даследчыкам прадастаўляецца магчымасць спампоўваць усе фотаматэрыялы з мэтай іх далейшага выкарыстання са спасылкай на захавальнікаў дакументаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.