Вы тут

ДАІ дала рэкамендацыі аўтамабілістам у спякоту


Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікае аўтамабілістаў ва ўмовах гарачага надвор’я ў выпадку дрэннага самаадчування, прыкмет стомы і іншых прычын, якія паказваюць на нестабільны фізічны стан, устрымацца ад кіравання транспартам, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Асаблівую ўвагу на свой фізічны стан варта звярнуць кіроўцам транспартных сродкаў пажылога ўзросту, а таксама асобам, якія пакутуюць сардэчнымі і сасудзістымі захворваннямі.

На працу старайцеся выязджаць крыху раней, перад паездкай спачатку апусціце шкло аўтамабіля, даўшы паветры выветрыцца, і толькі потым уключайце кандыцыянер. «Памятаеце, што моцны перапад тэмпературы негатыўна адбіваецца на здароўе, таму старайцеся падтрымліваць камфортны клімат унутры салона аўтамабіля. У гарачае надвор’е кіроўцу і яго пасажырам неабходна піць дастаткова вадкасці, паклапаціцеся аб наяўнасці пітной вады. Сачыце за хуткасным рэжымам і будзьце вельмі ўважлівыя пры манеўрах. Яркае сонца і водбліск ад сустрэчнай плыні транспарту здольныя асляпіць кіроўцу, што можа стварыць аварыйную сітуацыю, — адзначылі ў ДАІ. — Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей адных у аўтамабілі. Гэта можа скончыцца трагедыяй. Калі адчуваеце недамаганне, адмоўцеся ад кіравання транспартным сродкам».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.