Вы тут

Лукашэнка расказаў пра цуды, якія давялося абмяркоўваць на перагаворах з Пуціным


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць вельмі важным пытанне паслядоўнай сумеснай работы з Расіяй у сферы імпартазамяшчэння, без цяганіны і бюракратызму. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў на сустрэчы з губернатарам Самарскай вобласці Дзмітрыем Азаравым, перадае БелТА.


Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, тэма імпартазамяшчэння падрабязна абмяркоўвалася ў ходзе яго нядаўніх перагавораў з расійскім лідарам. «Гэта пытанне нумар адзін. І мы дамовіліся, што вельмі жорстка будзем кантраляваць гэты працэс імпартазамяшчэння», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што як у Беларусі, так і ў Расіі часам схільныя да цяганіны і бюракратызму: «Усё вызначым, усё намецім, што трэба вырашыць, а потым як пачнём рэалізоўваць — атрымліваюцца цуды. Мы гэтыя цуды бачым і, я яшчэ раз падкрэсліваю, з Прэзідэнтам Расіі гэта вельмі жорстка прааналізавалі. Аж да таго, што былі дадзены адпаведным асобам распараджэнні».

Прэзідэнт на канкрэтным прыкладзе растлумачыў сутнасць пытання. Так, у Беларусі ў рамках сумеснай праграмы імпартазамяшчэння былі намечаны да рэалізацыі 15 праектаў. «Ну і пачалося. Вось, 10 праектаў — гэта тое, што Расіі патрэбна. А пяць праектаў — гэта могуць тавары пайсці кудысьці на знешнія рынкі з Беларусі. Гэта нібыта нецікава (Расіі. — Заўвага БелТА). Але малайчына Пуцін, ён кажа: „Нам усё цікава, таму што для таго, каб прадаць у трэціх краінах, на знешніх рынках, тавар трэба ў Беларусі вырабіць, а там больш за палову камплектуючых з Расійскай Федэрацыі“. Дык у чым нявыгада?! — заўважыў Прэзідэнт. — І было рашэнне, гэта вы павінны ўлічыць, што без усялякіх агаворак тыя паўтара мільярда, пра якія я гаварыў, па імпартазамяшчэнні (на Беларусь выдзеленых з рэсурсаў Расіі), яны павінны быць неадкладна рэалізаваны».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.