Вы тут

Дэпутаты прынялі законапраект аб выкананні бюджэту пазабюджэтнага фонду сацабароны насельніцтва


Дэпутаты на пасяджэнні восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прынялі ў адным чытанні законапраект «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2021 год», паведамляе БелТА.


Законапраект у Авальнай зале прадставіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва зацверджаны законам «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2021 год» па даходах у суме Br19 120,4 млн, па расходах — Br18 787,6 млн з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме Br332,8 млн, расказала міністр.

У працэсе выканання бюджэту фонду яго паказчыкі былі ўдакладнены ўказам Прэзідэнта ад 27 снежня 2021 года нумар 512 «Аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду». У выніку ўнесеных змяненняў даходы бюджэту фонду павялічаны на Br580,1 млн, расходы — на Br550,1 млн, перавышэнне даходаў над расходамі зніжана на Br30 млн.

У выніку з улікам удакладненняў даходы бюджэту фонду на 2021 год зацверджаны ў суме Br19 700,5 млн, расходы — Br19 337,7 млн з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме Br362,8 млн.

У цэлым за 2021 год бюджэт фонду выкананы з прафіцытам у суме Br361 млн па сродках прафесійнага пенсійнага страхавання. Асноўнай крыніцай даходаў бюджэту фонду з’яўляюцца ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. За 2021 год у бюджэт фонду паступіла абавязковых страхавых узносаў Br17 734,2 млн. «Паступленне ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне склала Br224,7 млн», — адзначыла Ірына Касцевіч.

Непадатковыя даходы бюджэту фонду склалі Br296,9 млн. Паступленні з рэспубліканскага бюджэту склалі Br1385,1 млн. Расходы бюджэту фонду ў 2021 годзе склалі Br19 279,9 млн. Найбольшую ўдзельную вагу ў расходах бюджэту фонду складаюць расходы на выплату пенсій (76 працэнтаў) і дапамог (22,6 працэнта).

У 2021 годзе пераразлік працоўных пенсій ажыццяўляўся адзін раз з 1 верасня ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы на 7 працэнтаў у адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 20 жніўня 2021 года нумар 317 «Аб павышэнні пенсій». Акрамя таго, у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва чатыры разы (у лютым, маі, жніўні і лістападзе) павышаліся мінімальныя працоўныя пенсіі, сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і павышэнні да іх, даплаты пенсіянерам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў.

Фінансаванне ўсіх неабходных расходаў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў 2021 годзе забяспечана своечасова і ў поўным аб’ёме.

«Такім чынам, за 2021 год бюджэт фонду выкананы па даходах у суме Br19 640,9 млн і па расходах у суме Br19 279,9 млн, з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме Br361 млн», — дапоўніла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Юлія Мурына.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?