Вы тут

БЧ пашырае магчымасці электронных сэрвісаў па продажы праязных дакументаў


Беларуская чыгунка працягвае актыўную работу па ўдасканаленні электронных сэрвісаў па продажы праязных дакументаў.


Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, з 27 чэрвеня БЧ у раздзеле «Паслугі пасажырам» афіцыйнага сайта pass.rw.by і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» дае магчымасць вяртання электронных праязных дакументаў да часу адпраўлення цягнікоў са станцыі пасадкі пасажыраў. Новыя ўмовы распаўсюджваюцца на цягнікі з нумараванымі месцамі, якія курсіруюць унутры краіны (міжрэгіянальныя лініі і рэгіянальныя лініі бізнес-класа).

Раней на web-рэсурсах вяртанне электронных праязных дакументаў з электроннай рэгістрацыяй ажыццяўлялася не пазней як за адну гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту яго накіравання.

Удасканаленне паслугі стала даступна дзякуючы павышэнню функцыянальнасці міжнароднай сістэмы АСК «Экспрэс» і дапрацоўцы праграмных комплексаў Беларускай чыгункі.

Парадак вяртання праязных дакументаў у касах Беларускай чыгункі не мяняецца.

БЧ звяртае ўвагу, што магістраль не можа гарантаваць аналагічныя ўмовы вяртання электронных праязных дакументаў пры выкарыстанні іншых вэб-рэсурсаў.

Трэба адзначыць, што электронныя сэрвісы продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі карыстаюцца папулярнасцю ў пасажыраў. З пачатку года ў раздзеле «Паслугі пасажырам» на сайце БЧ (pass.rw.by) і ў бясплатным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» было аформлена больш за 1,5 мільёна праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі месцамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».