Вы тут

У медустановы Беларусі з 13 па 26 чэрвеня са скаргамі на цеплавыя ўдары звярнуўся 41 чалавек


У медустановы Беларусі з 13 па 26 чэрвеня са скаргамі на цеплавыя ўдары звярнуўся 41 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.


Ад наступстваў гарачага надвор’я пацярпелі 17 дзяцей і 24 дарослых. Шпіталізаваныя — 4 дарослых і 5 дзяцей.

У Брэсцкай вобласці зарэгістраваны адзін пацярпелы, Віцебскай – адзін, Гомельскай – 20 (з іх 6 шпіталізаваныя), Мінскай – 9 (з іх адзін шпіталізаваны), Мінску – 10 пацярпелых (адзін пацыент шпіталізаваны).

На гэтым тыдні гарачае надвор’е захаваецца, у сувязі з гэтым Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што высокая тэмпература, як на адкрытай мясцовасці, так і ў памяшканнях, можа негатыўна адбіцца на стане здароўя людзей. Яна можа прывесці да абвастрэння хранічных захворванняў, а ў шэрагу выпадкаў — да перагрэву арганізма і рэзкага пагаршэння здароўя.

У спякоту вельмі важна шмат піць, каб пастаянна папаўняць страту вадкасці. Бо абязводжванне прыводзіць да сур’ёзных праблем са здароўем: згушчэння крыві, праблем сардэчна-сасудзістай сістэмы, слабасці і нават да страты прытомнасці. А для дзяцей і пажылых людзей і зусім можа стаць смяротнай. З напояў лепш за ўсё выбіраць простую ваду, газаваныя напоі дрэнна спатольваюць смагу. 

ПРэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.