Вы тут

ДАІ дала рэкамендацыі аўтамабілістам у гарачае надвор’е


Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікае аўтамабілістаў ва ўмовах спякотнага надвор’я ў выпадку дрэннага самаадчування, прыкмет стамлення і іншых прычын, якія паказваюць на нестабільны фізічны стан, устрымацца ад кіравання транспартам. Аб гэтым паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, перадае БелТА.


Асаблівую ўвагу на свой фізічны стан варта звярнуць вадзіцелям транспартных сродкаў пажылога ўзросту, а таксама асобам, якія церпяць ад сардэчных і сасудзістых захворванняў.

На работу старайцеся выязджаць загадзя, перад паездкай спачатку апусціце шкло аўтамабіля, даўшы паветру праветрыцца, і толькі потым уключайце кандыцыянер. «Помніце, што моцны перапад тэмпературы негатыўна ўплывае на здароўе, таму старайцеся падтрымліваць камфортны клімат унутры салона аўтамабіля. У гарачае надвор’е вадзіцелю і яго пасажырам неабходна піць дастаткова вадкасці, паклапаціцеся аб наяўнасці пітной вады. Сачыце за скорасным рэжымам і будзьце вельмі ўважлівыя пры манеўрах. Яркае сонца і водбліск ад сустрэчнага патоку транспарту здольны асляпіць вадзіцеля, што можа стварыць аварыйную сітуацыю, — адзначылі ў ДАІ. — Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей адных у аўтамабілі. Гэта можа скончыцца трагедыяй. Калі адчуваеце недамаганне, адмоўцеся ад кіравання транспартным сродкам».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?