Вы тут

Пасля магічнага рытуалу жыхарка Віцебска пазбавілася залатога пярсцёнка


20-гадовая жыхарка абласнога цэнтра стала ахвярай падману проста на вуліцы. Як высветлілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Першамайскага РАУС, калі яна ішла па горадзе, то сустрэла жанчыну з дзіцем. Незнаёмка прывіталася і стала распытваць пацярпелую аб праблемах са здароўем. Пасля гэтага зламысніца прапанавала паваражыць дзяўчыне. Тая перадала 1,5 рублі і сказала, што грошай у яе больш няма. Тады ўвагу махляркі прыцягнуў залаты пярсцёнак на пальцы. Што было далей, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.


Каб завалодаць ім жанчына сказала, што на дзяўчыне ляжыць псота. Зняць яе дапаможа магічны рытуал. Для яго і неабходна ўпрыгожванне. Спалоханая пацярпелая аддала яго і тут жа стала сведкам цэлага падання. Махлярка пачала прамаўляць словы на незнаёмай мове і рабіць разнастайныя рухі рукамі.

Пасля заканчэння «працэдуры» дзяўчына паспрабавала забраць сваю маёмасць назад, але атрымала адказ, што зараз на ім ляжыць праклён. Упрыгожванне зламысніца абяцала закапаць у зямлю. Пацярпелая зноў пачала прасіць золата назад, але і гэтым разам не атрымала яго.

Адметна, што ахвяра цынічнага падману пайшла ў міліцыю толькі праз дзевяць дзён. Увесь гэты час, па яе словах, яна баялася псоты. Пасля таго як пацярпелая ўсё ж звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў, была заведзена крымінальная справа. Неўзабаве была знойдзена і затрымана і зламысніца. Ёю аказалася раней судзімая 31-гадовая жыхарка абласнога цэнтра. Стаў вядомы і лёс залатога пярсцёнка, яго падазроная паспела здаць у адзін з ламбардаў Віцебска.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?