Вы тут

Як сардэчніку выжыць у спякоту


Белгідрамет папярэдўіў беларусаў аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з’яве: у краіне ў дзённыя гадзіны 28 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С ...+34°С, месцамі па поўдні да +36°С.  У такія дні пагаршэнне самаадчування можа наступіць нават у здаровых людзей, што ўжо казаць пра тых, хто мае захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы. Якія небяспекі чакаюць «сардэчнікаў» і гіпертонікаў? На якія сімптомы варта звяртаць увагу? Ці можна зніжаць дозу прэпаратаў, калі ў спякоту ў вас зніжаецца ціск? І якія лекі варта заўсёды мець пры сабе на адпачынку? Чытайце ў нашай падборцы.


Фота pixabay.com

Якія небяспекі ў гарачае надвор'е падпільноўваюць людзей з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі?

 Улетку ў перыяд павышэння тэмпературы паветра пры працяглым знаходжанні на сонцы нагрузка на арганізм узрастае, асабліва гэта датычыцца людзей з захворваннямі сардэчна- сасудзістай сістэмы. Гэта звязана і з магчымым паніжэннем насычэння крыві кіслародам, і з павышанай рызыкай абязводжвання за кошт узмоцненага потааддзялення і страты з потам мінеральных рэчываў — калію, магнію. Узрастае рызыка празмернага павышэння ці наадварот зніжэння артэрыяльнага ціску, развіцця вострых сітуацый з боку сістэмы кровазвароту —арытмій, трамбозаў, інфарктаў міякарда, вострых парушэнняў мазгавога кровазвароту.

Летам у гіпертонікаў ціск паніжаецца. Ці варта ў такім выпадку памяншаць дозу звыклых лекаў?

Сапраўды, многія пацыенты, якія пакутуюць на  артэрыяльную гіпертэнзію, адзначаюць, што ў гарачую пару года лічбы ціску могуць зніжацца. Але памылкова лічыць, што на гэтым фоне магчымая адмена прыёму гіпатэнзійных прэпаратаў. Самастойнае зніжэнне дозы можа прывесці да гіпертанічнага крызу і развіцця ўскладненняў артэрыяльнай гіпертэнзіі. Па карэкцыі дозы і схемы прыёму прэпаратаў, якія зніжаюць артэрыяльны ціск, абавязкова варта пракансультавацца ва ўрача, ні ў якім разе не адмяняючы лячэнне самастойна. Таксама людзям з павышаным артэрыяльным ціскам варта ўзяць за правіла яго вымярэнне перад прыёмам чарговай дозы лекаў, а таксама пры дрэнным самаадчуванні  — галаўным болі, галавакружэнні, млоснасці іншым.

Як не прапусціць небяспечны стан і на якія сімптомы звяртаць увагу? У якіх выпадках трэба неадкладна звяртацца па медыцынскую дапамогу?

Нельга заседжвацца на дачы ў чаканні палягчэння пры зяўленні такіх сімптомаў, як боль у грудзях, парушэнне рытму сэрца, здранцвенне і парушэнне рухомасці ў руцэ або назе, парушэнне маўлення, раптоўнае пагаршэнне зроку, вострая боль у руцэ, назе, задышка. Калі з'явіліся падобныя скаргі і сімптомы, неабходна выклікаць хуткую дапамогу або як мага хутчэй звярнуцца да ўрача.

Пажылыя людзі часта праводзяць усе летнія месяцы на дачы ці ў вёсцы. Якія лекі заўсёды трэба мець пры сабе?

 Пры ад'ездзе за горад абавязкова варта пралічыць, ці хопіць у вас лекаў на перыяд адпачынку. У паліклініцы, пры стабільным цячэнні вашага захворвання і падабранай дзейнай схеме лячэння, ёсць магчымасць выпіскі лекавых прэпаратаў на тэрмін да паўгода. Адпраўляючыся на працяглы тэрмін за горад ці на дачу, неабходна ўзяць з сабой не толькі лекі для штодзённага прыёму, але і аптэчку на выпадак неадкладнай дапамогі. Абавязкова таксама мець пры сабе танометр, прэпараты на выпадак празмернага павышэння артэрыяльнага ціску (напрыклад , каптапрыл або максанідзін), нітрагіцэрын (таблеткі ці ў форме спрэю), валідол.

Што яшчэ можна парэкамендаваць пажылым людзям, якія і ў спякотнае надворе працуюць на агародзе?

Няправільна нагружаць сябе празмернай працай у агародзе, асабліва ў гарачыя гадзіны. Зразумела, што неабходна выконваць пэўныя работы, але для іх варта выбіраць ранішнія або вячэрнія гадзіны, калі тэмпература паветра больш камфортная і ніжэйшая сонечная актыўнасць. Абавязкова выконваць пітны рэжым з улікам павышанай тэмпературы паветра, не абмяжоўваць сябе ў вадкасці. Важна карыстацца галаўнымі ўборамі, калі знаходзіцеся на адкрытым сонцы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.