Вы тут

Да +36! Сёння і заўтра — аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты


Гэтымі днямі сярэднесутачная тэмпература паветра на 4—8 градусаў перавысіць кліматычную норму.


Фота: pixabay.com

Як правіла, супергарачае лета надыходзіць у нас у пачатку ліпеня. Сёлета яно ўдарыла па тэрмометрах у канцы чэрвеня. Месцамі па краіне будзе проста неймаверна горача, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Першы дзень максімальнай спякоты супадае з аўторкам. Днём месцамі, пераважна па паўночным усходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы 3—8 м/с, удзень пры навальніцах з парывамі да 14 м/с. У гэты дзень надвор'е ў краіне будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вельмі цёплай паветранай масе, толькі днём па паўночным усходзе адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Чакаецца пераменная воблачнасць. Максімальная тэмпература паветра ўдзень ад плюс 29 градусаў да 34 цяпла, месцамі па поўдні да плюс 36 градусаў.

Другі дзень максімальнай спякоты нам трэба будзе перажыць у сераду 29 чэрвеня. У гэты дзень умовы надвор'я будзе вызначаць атмасферны фронт, які ссоўваецца з боку Фінскага заліва. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы пераважна па паўночна-ўсходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Вецер усходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад плюс 17 градусаў да 22 цяпла, днём ад 24 градусаў са знакам плюс, па паўночным усходзе да 34 спякоты па паўднёвым захадзе краіны, месцамі па Брэсцкай вобласці 35—36 цяпла.

У чацвер уначы захаваецца ўплыў франтальнага падзелу, які страчвае актыўнасць, а днём краіна апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Таму ўначы ў асобных раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Вецер усходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы пачне трошкі «адпускаць» — будзе ўжо толькі ад плюс 14 градусаў да 21 цяпла. Днём спякота трохі спадзе — тэмпература паветра будзе ад плюс 26 градусаў па паўночным усходзе, да 34 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

А далей бярэ свае правы ў рукі ліпень. На працягу тыдня ўжо не будзе прыпякаць да 36 спякоты, але больш за 30 нам чакаць прыйдзецца дакладна.

І так, у першы дзень ліпеня будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 11—17 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе — 18—21 цяпла. Удзень будзе ад 27 цяпла па паўночным усходзе да 34 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. У суботу ўначы тэмпература стане трошкі меншая, чакаецца — 13—20 цяпла. А ў суботу будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра днём будзе трымацца ў раёне 28—34 спякоты.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.