Вы тут

Жыхар Жабінкі Яўген Курылюк выратаваў траіх школьніц, якія танулі


25-гадовы Яўген Курылюк у той спякотны чэрвеньскі дзень адпачываў з сям’ёй на беразе Мухаўца. Пакуль жонка займалася з маленькім сынам, Яўген пайшоў пакупацца. Недалёка плавалі тры дзяўчынкі 13-14 гадоў. Раптам малады чалавек пачуў, што нехта ледзь чутна кліча на дапамогу.


Яўген Курылюк з жонкай і сынам.

Як потым высветлілася, адна з дзяўчынак трапіла ў яму і запанікавала. Сяброўкі спрабавалі ёй дапамагчы, і іх туды зацягнула. Дзеці спалохаліся, страцілі кантроль і сталі тануць. 

Яўген стараўся трымацца на вадзе і выпіхаць дзяўчынак бліжэй да берага. У гэты час бяду заўважыла адна з жанчын, якая была непадалёку. Зайшла ў ваду і спрабавала дапамагчы, але яна не ўмела плаваць і стаяла толькі па пояс ў вадзе. Некалькі разоў Яўген сыходзіў пад ваду і пачынаў захлёбвацца, але спраўляўся. Вынырваў і пачынаў ратаваць зноў. Так паступова ён выпхнуў адну за другой небаракай да жанчыны, якая прымала іх і выцягвала да берага. Потым выбраўся з вады і доўга прыходзіў у сябе. На беразе ўжо сабраліся людзі, дзяўчынак агледзелі медыкі, усё аказалася ў парадку. 

Ачомаўшыся ад першага шоку, Яўгену Курылюку сталі званіць бацькі выратаваных Маргарыты, Сафіі і Усціны. Яны шчыра дзякавалі свайму ратавальніку, жадалі здароўя і шчасця яго сям’і. Мама адной з дзяўчынак напісала ў сацсетках: «Хачу, каб людзі ведалі пра Яўгена, які, рызыкуючы сваім жыццём, ратаваў нашых дзяўчынак. Вялікае шчасце для ўсіх нас, што на свеце ёсць такія людзі». 

Старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Вадзім Краўчук падзякаваў Яўгену за геройскі ўчынак, а яго бацькам за выхаванне сына. 

Ганарацца сваім родным чалавекам жонка Яўгена Ганна і маленькі сынок Арсень. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота тэлеграм-канала «Жабінка актуальна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?