Вы тут

Забралі грошы і тавар. У Аляхновічах абакралі сельскую краму


Раніцай, прыйшоўшы на працу ў краму, прадавец выявіла пранікненне і крадзеж: уваходныя дзверы былі адчыненыя, рашотка знятая з завес, а ў касе бракавала 900 рублёў. Аб інцыдэнце работніца адразу ж паведаміла ў міліцыю. На месца здарэння ў аграгарадок Аляхновічы Маладзечанскага раёна неадкладна прыбыла следча-аператыўная група.


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку пачалі адпрацоўваць мясцовае насельніцтва, у першую чаргу, раней судзімых жыхароў аграгарадка — і выйшлі на след меркаванага злачынца. Ім аказаўся 23-гадовы беспрацоўны сельскі жыхар, які ўжо меў вопыт крадзяжоў.

Аператыўнікі хутка ўстанавілі месцазнаходжанне мужчыны і затрымалі яго на чыгуначным вакзале ў Маладзечне. Падазраваны прызнаўся ў зробленым, расказаў, як усё было, і паказаў месца сховішча выкрадзенага тавару.

Як паведамляе падрабязнасці здарэння група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Маладзечанскага РАУС, аказалася, у мужчыны саспеў план, дзе ўзяць грошай. Каля апаўночы ён пачаў дзейнічаць: вырваў уваходныя дзверы, зняў рашотку з завес і пракраўся ў памяшканне крамы. Каб не пакідаць слядоў, на «справу» пайшоў у пальчатках. Вясковец забраў з касы наяўнымі 900 рублёў, а заадно прыхапіў біжутэрыю, камплекты пасцельнай бялізны і адзенне. Тавар ён схаваў у сваім двары, а на скрадзеныя грошы ноччу паехаў гуляць у залу гульнявых аўтаматаў у Маладзечне.

Частка выкрадзеных грошай і тавар былі канфіскаваны. Агульны ўрон склаў каля 1,5 тысячы рублёў.
Дзеянням мужчыны следчыя далі прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.