Вы тут

У Беларусі травы ўбраны больш як з 90 працэнтаў плошчаў


У Беларусі травы ўбраны больш як з 90 працэнтаў плошчаў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле даных на 28 чэрвеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 66,5 працэнта запланаваных плошчаў, Гродзенскай — 97,7 працэнта, Магілёўскай — 96,9 працэнта. У Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях план па першым укосе траў выкананы.

Травы ўбраны з 1 млн 178,7 тыс. га, што складае 93,5 працэнта да скошанага. Аднагадовыя травы ўбралі з 19,4 тыс. га, што 5,16 працэнта плошчаў. Нарыхтавана 243,7 тыс. т сена (25,5 працэнта да плана), 7 млн 106,9 тыс. т сенажу (52,9 працэнта) і 241,7 тыс. т сіласу (1,27 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 22,7 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу — 13,2 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку — 1 млн т), сена — 955,2 тыс. т.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».