Вы тут

Савет Рэспублікі прыняў заяву ў сувязі з будаўніцтвам Польшчай пагранічных загарод


Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу прыняў заяву ў сувязі з будаўніцтвам Польшчай пагранічных загарод па тэрыторыі аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Белавежская пушча». 


Фота БелТА

«Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з абурэннем і асуджэннем успрымае аднабаковыя дзеянні Польшчы па будаўніцтве агароджаў уздоўж беларуска-польскай граніцы, частка якіх пройдзе па тэрыторыі асабліва ахоўнага ў Беларусі і Еўропе ляснога масіву — аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА “Белавежская пушча”, — гаворыцца ў заяве. — Дзякуючы сваім памерам і шырокім некранутым участкам стараўзроставых лясоў Белавежская пушча з’яўляецца ўнікальнай прыродаахоўнай зонай, якая забяспечвае захаванне біяразнастайнасці».

Штучнае раздзяленне адзінага прыроднага комплексу — сур’ёзная пагроза існаванню ўнікальнага прыроднага асяроддзя Белавежскай пушчы. «Калі не зрабіць тэрміновых дзеянняў, не толькі рэдкія, але і распаўсюджаныя жывёлы і расліны могуць знікнуць з самага буйнога ў Еўропе масіву першабытнага лесу, — падкрэслілі сенатары. — Дзеянні польскіх улад супярэчаць прынцыпам кіравання асабліва ахоўным прыродным запаведнікам, парушаюць палажэнні многіх міжнародных дагавораў і прынятыя Польшчай міжнародныя абавязацельствы».

«Заклікаем міжнародныя арганізацыі і сусветную экалагічную грамадскасць прыняць меры па пабуджэнні Польшчы да правядзення кансультацый, спынення будаўніцтва і дэмантажу ўстаноўленых загараджальных збудаванняў у мэтах недапушчэння негатыўных наступстваў для экасістэм Белавежскай пушчы. Перакананы, што дзеючыя міжнародныя механізмы ў сферы аховы прыроды забяспечаць у існуючай сітуацыі захаванне біялагічнай разнастайнасці сусветна вядомага прыроднага запаведніка “Белавежская пушча”, а таксама экалагічную бяспеку еўрапейскага рэгіёна ў цэлым для будучых пакаленняў», — гаворыцца ў заяве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?