Вы тут

Авангардныя рытмы: выстава Анатоля Кузняцова «Паміж белым і чорным» пройдзе ў Мінску


Персанальная выстава Анатоля Кузняцова «Паміж белым і чорным», прысвечаная 75-годдзю знакамітага беларускі жывапісца, адкрыецца 30 чэрвеня ў карціннай галерэі «Палац мастацтваў». Аб гэтым паведаміла першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч, перадае БелТА.


«Паміж белым і чорным» — назва новай серыі работ мастака. У адрозненне ад папярэдніх карцін Анатоля Кузняцова, пабудаваных на прынцыпах яркай выразнасці, у новых працах можна адзначыць нешматслоўе колеру і ўвагу да ўнутранага руху ў прасторы палатна, — адзначыла Наталля Шаранговіч. — Не, колер у яго працах прысутнічае, але каляровыя плямы — жамчужна-серабрыстыя, карычневыя, нечаканыя акцэнты сіняга, чырвонага, аранжавага — не перашкаджаюць адценням шэрага, магутным акордам чорнага«.

Палітра аўтара адрозніваецца багаццем філасофскіх, музычных, мастацкіх, паэтычных вобразаў. «Анатоль Кузняцоў прымушае іх гучаць, размаўляць з гледачом. Для таго каб зразумець творчасць мастака, трэба адчуць авангардныя рытмы і вібрацыі, якія зыходзяць ад яго карцін», — дадала мастацтвазнаўца. Мастак на працягу многіх гадоў з’яўляецца прыхільнікам абстрактных формаў. Яго лічаць адным з самых яркіх прадстаўнікоў сучаснага беспрадметнага мастацтва. Выкарыстоўваючы ўвесь спектр выяўленчых сродкаў жывапісу, Анатоль Кузняцоў разгортвае на сваіх палотнах складаны дыскурс, прадметам якога з’яўляецца яго пастаяннае разважанне над сэнсамі сучаснага мастацтва.

Выстава падрыхтавана Беларускім саюзам мастакоў пры падтрымцы галерэі класічнага і сучаснага мастацтва DK Gallery. Убачыць экспазіцыю «Паміж белым і чорным» запрашаюць да 24 ліпеня.

Анатоль Кузняцоў нарадзіўся ў 1947 годзе ў Хабараўскам краі (Расія). У 1976 годзе скончыў аддзяленне станковага жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. У 2013 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, а ў 2019-м стаў заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі. Работы майстра прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі, Дзяржаўным цэнтры сучаснага мастацтва, Полацкай карціннай галерэі, Музеі Марка Шагала ў Віцебску, карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі ў Гомелі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».