Вы тут

Таргі на БВФБ: долар «асеў» яшчэ на паўкапейкі


Па выніках таргоў на БВФБ 28 чэрвеня курс долара «асеў» яшчэ на паўкапейкі.


Такім чынам беларускі рубель адкінуў долар на мінімум за 34 дні на таргах 28 чэрвеня. Дарэчы, за апошнія восем таргоў долару ні разу не ўдалося падаражэць да беларускага рубля. Еўра і расійскі рубель зноў падаражэлі.

Курс долара апусціўся яшчэ на 0,0059 BYN да ўзроўню 2,5221 BYN/USD. За апошнія восем дзён на біржы долар страціў 0,0422 BYN. Аб’ём таргоў пры гэтым упаў да 12,7 мільёнаў супраць учорашніх 19,2 мільёнаў долараў.

Еўра практычна застыла: курс падняўся ўсяго на 0,0001 BYN да 2,6617 BYN/EUR. Еўра млява даражэе другі дзень. Аб’ём таргоў еўра сёння істотна вырас. Так, калі ўчора ён быў на ўзроўні 9,3 мільёнаў еўра, то сёння ён падскочыў да 20,8 мільёнаў.

Курс расійскага рубля падрос на 0,0051 BYN да 4,7379 BYN/100 RUB. Суседняя волюта нязначна, але расце.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.