Вы тут

Штогод 60—80 дзяцей становяцца інвалідамі ў выніку траўмаў


З прыходам лета пачалі рэгістравацца выпадкі траўміравання з цяжкімі наступствамі пасля нырання на мелкаводдзі. Небяспеку тояць і такія сродкі перамяшчэння, як манаколы, гіраскутары і электрасамакаты. Лета — час праявіць уважлівасць і насцярожанасць, у тым ліку да вольнага часу дзіцяці і спосабаў яго баўлення.


— Штогод каля 60—80 дзяцей афармляюцца як інваліды ў выніку атрыманых траўмаў і пашкоджанняў, — адзначае галоўны дзіцячы пазаштатны траўматолаг-артапед Міністэрства аховы здароўя, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі наступстваў траўмаў і захворванняў пазваночніка і спіннога мозгу РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, кандыдат медыцынскіх навук Дзмітрый Цесакоў.

Ён заўважыў, што траўматызм магчымы пры розных абставінах, але статыстыка паказвае, што там, дзе ў дзяцей арганізаваны, кантраляваны адпачынак, паказчык траўматызму на парадак ніжэйшы і цяжар яго значна меншы.

— Асноўную праблему ўяўляюць тыя віды адпачынку, калі дзеці гуляюць самі, — адзначыў медык.

— Выпадкі траўміравання падчас нырання ёсць і ў Брэсцкай вобласці, дзе цяплей за ўсё, і ў Мінскай. І нават сярод дзяцей, якія ўмудраюцца ныраць у хатніх басейнах. На гэта варта звярнуць увагу. Гэтыя выпадкі адзінкавыя, але яны ўжо сустракаюцца, — працягвае ўрач-траўматолаг-артапед вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі прыёмнага аддзялення РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Андрэй Ярашэвіч.

Небяспеку ствараюць і некаторыя людзі, катаюцца на сродках перамяшчэння з маламагутным электрарухавіком — манаколах, гіраскутарах, электрасамакатах.

— Гэтыя маламагутныя сродкі перамяшчэння толькі з выгляду такімі здаюцца — на самай справе некаторыя развіваюць прыстойную хуткасць. Ёсць выпадкі, калі людзі з іх падалі з найцяжэйшымі наступствамі, — звяртае ўвагу ўрач.

Асабліва ён спыніўся на дарожна-транспартным траўматызме. Паводле слоў Андрэя Ярашэвіча, гэта адна з непасрэдных прычын інваліднасці і гібелі людзей. Штогод у свеце траўмы ў ДТЗ атрымліваюць і становяцца інвалідамі больш за 50 мільёнаў чалавек. Прычым прагназуецца павелічэнне гэтай лічбы ў сувязі з ростам актыўнасці жыцця. З ліку пацярпелых у ДТЗ 70 % маюць патрэбу ў стацыянарнай дапамозе, а лятальнасць пры аварыях складае каля 20 %.

Штогод у Беларусі ў цэлым траўміруецца каля 800 тысяч чалавек. У Мінску гэтая лічба перавышае 180 тысяч і залежыць ад сезоннасці і іншых фактараў. Дарэчы, падчас таго перыяду, калі захваральнасць на COVІD-19 была высокай, траўматызм трохі знізіўся.

У структуры траўматызму пераважаюць бытавыя траўмы — гэта 56 %. На вулічныя прыходзіцца 17 %, дзіцячыя — 16,5 %, спартыўныя — 6,5 %, вытворчыя — 1,5 %, дарожна-транспартныя — да 2 %. Найбольшыя паказчыкі траўматызму адзначаюцца ў буйных гарадах, што заканамерна ў сувязі з тэмпам жыцця. Мужчыны траўміруюцца ў 3-4 разы часцей, чым жанчыны

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».