Вы тут

Жыхарка Магілёва забрала чужы залаты кулон коштам 2500 рублёў


У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РУУС Магілёва з заявай звярнулася 44-гадовая магіляўчанка, дырэктар адной з арганізацый горада, якая расказала аб згубе свайго залатога кулона коштам 2500 рублёў. Інцыдэнт адбыўся ў адной з прадуктовых крам горада. Кулон адарваўся з ланцужка і неўзаметку для ўладальніцы зваліўся на падлогу, а яго згубу яна заўважыла толькі дома.


Сышчыкі высветлілі, што чужую маёмасць забрала 60-гадовая раней не судзімая магіляўчанка. Як паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама, жанчына здзяйсняла пакупкі з двума дзецьмі, калі выявіла ляжалае на падлозе без нагляду ювелірнае ўпрыгожванне. Яна падабрала яго і пакінула сабе, паклаўшы ў кошык для пакупак. Калі мясцовая жыхарка разлічвалася за прадукты на касе, дзіця, якое знаходзіцца побач з ёй, нават гуляла з кулонам, выкладзеным на стужку касы. Пасля жанчына аднесла ўпрыгожанне дадому, дзе і пакінула ляжаць. Нікому аб сваёй знаходцы яна паведамляць не стала, як і шукаць уладальніцу дарагога ювелірнага ўпрыгожвання.

Выкрадзенае канфіскавана і вернута ўладальніцы. У дачыненні да магіляўчанкі заведзена крымінальная справа, следчымі дадзена прававая ацэнка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.