Вы тут

У Шатландыі анансавалі новы рэферэндум аб незалежнасці


Першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн падчас выступу перад парламентам абвясціла аб прапанове правесці рэферэндум аб незалежнасці ад Вялікабрытаніі, паведамляюць РИА Новости.


«Шатландскі ўрад прапануе, каб рэферэндум аб Незалежнасці адбыўся 19 кастрычніка 2023 года» —  паведаміла Нікола Стэрджэн.

У пачатку чэрвеня палітык заявіла пра намер дамагчыся правядзення рэферэндуму аб незалежнасці, каб зрабіць Шатландыю «больш шчаснай і справядлівай». Стэрджэн адзначыла, што краіна не будзе залежаць ад рашэнняў Вестмінстэрскага ўрада, за якое яна не галасавала.

Разам з тым прэм’ер-міністр Барыс Джонсан не раз казаў, што не дапусціць другога рэферэндуму, паколькі народ Шатландыі ўжо выявіў сваю волю восем гадоў таму.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.