Вы тут

Паштальён у Шаркаўшчыне — добры памочнік


Па вёсках Шаркаўшчыны на працягу чатырох гадоў развозіць паштовыя грузы і спажывецкія тавары кіроўца Шаркаўшчынскага ўчастка паштовай сувязі Аляксандр Цярэшка. З нецярпеннем яго чакаюць састарэлыя бабулі і дзядулі, а, убачыўшы, радасна сустракаюць. Бо для іх ён у нейкім сэнсе — сувязь са знешнім светам, а таксама — добры памочнік, які прывязе з райцэнтра ўсё самае неабходнае. І такія сустрэчы са старымі знаёмымі, па словах Аляксандра Сяргеевіча, самая прыемная частка яго сённяшняй працы.


Фота з архіва Шаркаўшчынскага УПС.

А атрымалася ўсё, можна сказаць, выпадкова. Пасля заканчэння Полацкага гандлёва-тэхналагічнага каледжа Белкаапсаюза Аляксандр атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка гандлёвага халадзільнага абсталявання і пэўны час правёў у роднай Шаркаўшчыне ў мясцовым аддзяленні Белкаапсаюза. Аднойчы адзін знаёмы, ведаючы, што ў Аляксандра ёсць вадзіцельскае пасведчанне, прапанаваў яму ўладкавацца на пошту кіроўцам.

Падумаўшы і параіўшыся з жонкай Наталляй, якая працуе фельчарам на станцыі хуткай дапамогі, мужчына прыняў рашэнне скарыстацца прапановай і звярнуўся да кіраўніцтва Глыбоцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі, да якога належыць Шаркаўшчынскі УПС. Атрымаўшы згоду і прайшоўшы стажыроўку, ён прыступіў да вадзіцельскай працы.

— Наша задача — не толькі даставіць газеты, часопісы, паштоўкі, пасылкі і пісьмы, некаторыя спажывецкія тавары, але і выдаць старым людзям пенсіі, атрымаць аплату за тэлефон, за свет, — падкрэсліў Аляксандр у размове. — Вось чаму нас, кіроўцаў, жыхары вёсак Шаркаўшчынскага раёна сустракаюць вельмі цёпла, як родных. За гэта мы ім вельмі ўдзячны!

Усяго ў складзе Шаркаўшчынскага УПС маецца пяцёра кіроўцаў. Калектыў участка невялічкі, але вельмі дружны. У ім сапраўды прыемна працаваць. Дарэчы, два гады назад кіраўніцтва вузла сувязі прапанавала мне перасесці на новую аўтамашыну — ніжагародскі «Собаль». І цяпер калясіць па дарогах раёна стала камфортней і весялей...

Сяргей РУЧАНАЎ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.