Вы тут

У Гродна праходзіць IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі


Пачаўся Форум, які сёлета вызначаны тэмай «Роля межрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы», з маштабнага абмеркавання надзённых пытанняў і праблем, якія хвалююць беларуска-расійскую супольнасць.


На шасці пляцоўках эксперты з дзвюх краін удзялілі ўвагу ўдасканаленню заканадаўства Саюзнай дзяржавы, выпрацавалі прапановы па развіцці супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і сацыяльна-эканамічнага развіцця ва ўмовах новай кліматычнай павесткі, вызначылі шляхі ўзаемадзеяння ў сферы аграпрамысловага комплексу, што асабліва актуальна ва ўмовах эканамічных санкцый. Акрамя таго, падчас тэматычных секцый удзельнікі форуму закранулі пытанні інтэграцыі сістэмы вышэйшай адукацыі Беларусі і Расіі, адзінай навукова-тэхнічнай прасторы і выпрацавалі шляхі эфектыўнага імпартазамяшчэння ў Саюзнай дзяржаве. 

Як заўважыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў, пад кіраўніцтвам якога праходзіла секцыя на тэму «Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ва ўмовах новай міжнароднай кліматычнай павесткі», яна вельмі актуальная, нягледзячы на тое, што цяпер адбываецца ў свеце. «Стаіць пытанне вайны і міру, а мы гаворым аб клімаце, — акцэнтаваў увагу сенатар. — Тое надвор’е, якое цяпер ёсць і ў Мінску, і ў Гродна і ў Маскве, пацвярджае правільнасць нашага выбару амберкаваць тэмы, звязаныя з рэалізацыяй міжнародных дамоўленасцяў па кліматычнай тэматыцы. Рэспубліка Беларусь узяла на сябе вельмі сур’ёзнае абавязацельства па скарачэнні выкідаў у атмасферу. Мы прытрымліваемся Парыжскага пагаднення, мы былі сярод першых, хто ратыфікаваў яго. Аднак мы звяртаем увагу міжнароднай супольнасці на неабходнасць фінансавання міжнароднай кліматычнай павесткі». 

Акрамя таго, у межах Форуму рэгіёнаў сёння запланавана сумеснае пасяджэнне Прэзідыуму Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Савета Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. Падчас пасяджэння сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета, які таксама адбудзецца на пляцоўках Форуму, прадугледжваецца абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, сярод якіх — імпартазамяшчэнне і абарона ўнутранага рынку, інтэграцыя прамысловага патэнцыялу дзвюх краін, механізмы падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сувязі з санкцыйным ціскам, лічбавыя тэхналогіі для бізнесу, магчымасці абароны інтарэсаў пастаўшчыкоў і пакупнікоў па сродках міжнароднага арбітража. Па выніках пасяджэння яго ўдзельнікі падпішуць двухбаковыя пагадненні аб супрацоўніцтве і шэраг кантрактаў. 

У межах Форуму чакаецца і закрыццё восьмай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. 

— З кожным годам Форум рэгіёнаў набірае абароты, — адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля КАЧАНАВА. — Прынятае дзевяць гадоў таму рашэнне аб правядзенні такога мерапрыемства сёння абсалютна дае свой вынік. Наколькі актывізавалася наша супрацоўніцтва, у тым ліку дзякуючы і Форуму рэгіёнаў, які праводзіцца. Гэта цудоўная пляцоўка, дзе могуць сустрэцца кіраўнікі рэгіёнаў нашай краіны і Расіі. І сёння пацверджанне гэтаму — тысячы кантрактаў, якія падпісаны, садружнасць нашых гарадоў-пабрацімаў. Гэта народная дыпламатыя, якую не заменіш нічым. Гэты тон задаюць нашы прэзідэнты, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, яны падтрымліваюць Форум. 

Спікер верхняй палаты парламента лічыць, што форум павінен развівацца, прырастаць новымі праектамі і ідэямі, якія будуць рэалізоўвацца. «Як напрыклад, новы праект, які цяпер праводзіцца ў межах Форуму, — „Цягнік Памяці“, калі мы стаўку робім на дзяцей-школьнікаў, якія маюць зносіны, сябруюць, — удакладніла Наталля Качанава. — Гэты праект адназначна стане традыцыйным. Няма сёння межаў для ўдасканалення той работы, якая сёння ёсць паміж нашымі краінамі».

Вераніка КАНЮТА

г. Гродна

Фота БелТА


На Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі едуць вялікія дэлегацыі з усіх абласцей нашай краіны. Карэспандэнты «Звязды» пацікавіліся непасрэдна ў мясцовай улады, з якімі напрацоўкамі і спадзяваннямі рэгіёны Беларусі едуць на форум. Падрабязнасці – тут.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.