Вы тут

У цэнтры ўвагі — дзейнасць сельскіх Саветаў дэпутатаў


«Не забывайце, што Саветы — абласныя, раённыя, сельскія — гэта ваша вотчына. Яны безгаспадарнымі не павінны быць. Не забывайце сваё галоўнае прызначэнне — вы, сенатары, можаце лепш, чым хто-небудзь, рэалізаваць Саветы. Гэта ваша святая справа. Акрамя той асноўнай працы, экспертнай працы, якую вы ведзяце. Гэта вельмі важна», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім семінары-нарадзе, прысвечаным актуалізацыі метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні.

Сенатары заўвагі кіраўніка дзяржавы прынялі да ўвагі. Пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай адбылося пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі, прысвечанае рабоце старшынь абласных Саветаў дэпутатаў і актывізацыі дзейнасці сельскіх Саветаў дэпутатаў у вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. На пашыранае пасяджэнне былі запрошаны старшыні сельскіх, раённых, гарадскіх, абласных Саветаў дэпутатаў, а таксама кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання. Наталля Качанава заклікала калег да дзелавой, прынцыповай размовы.


«Адна з асноўных задач Савета Рэспублікі — работа з дэпутацкім корпусам усіх узроўняў. І мы сваю работу стараемся выбудоўваць такім чынам, каб максімальна ўключаць дэпутацкі корпус нашай краіны ў работу Савета Рэспублікі і ў вырашэнне тых задач, якія стаяць перад дэпутацкім корпусам і якія агучыў кіраўнік дзяржавы ў час сустрэчы з парламентарыямі. Гэтыя задачы зразумелыя кожнаму з нас. Мы — народныя абраннікі, нас абіраюць людзі, таму мы павінны зрабіць усё для таго, каб дзяржаўная палітыка, якая выбудавана ў нашай краіне, рэалізоўвалася і ўвасаблялася ў жыццё», — адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі.

Спікер акцэнтавала ўвагу на тым, што прыярытэт дзяржаўнай палітыкі — людзі з іх клопатамі, праблемамі і пытаннямі. Таму, каб своечасова вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць у грамадзян, трэба жыць жыццём людзей. Таксама па яе словах, гэта вялікая дапамога і для сенатараў. Ведаючы рэальныя патрэбы людзей, падчас прыняцця заканадаўчых актаў можна ўрэгуляваць пытанні, якія сёння не ўрэгуляваны або патрабуюць дапрацоўкі. «І вы — тыя, хто знаходзяцца непасрэдна сярод людзей, — бачыце тыя праблемы, якія сёння трэба вырашаць. Гэта наша сустрэча — пачатак вялікай рабоце з сельскімі Саветамі дэпутатаў, якую мы будзем курыраваць», — рэзюмавала Наталля Качанава.

Яна яшчэ раз канстатавала, што дэпутаты ўсіх узроўняў павінны дзейнічаць на карысць народа, канстатавала Наталля Качанава. «Жыццё ў нашай краіне, жыццё нашага народа залежыць ад кожнага з нас. І ад таго, як вы працуеце на месцах з людзьмі, ацэньваюць работу ўлады. Калі гэта фармалізм, паказуха, то грош цана нашай рабоце», — сказала яна.

З людзьмі трэба размаўляць

Падчас пасяджэння прадстаўнікі мясцовай улады падзяліліся сваімі «балючымі» пытаннямі. Гэта і праца з закінутымі і ветхімі пабудовамі, добраўпарадкаванне дарог, асвятленне малых населеных пунктаў. Закраналіся і больш глабальныя праблемы: пераразмеркаванне бюджэту, работа з насельніцтвам, кадравая палітыка.

Старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Гродзенскай вобласці Алена Ганевіч расказала, што яе непакоіць працаўладкаванне насельніцтва і адток працоўных рэсурсаў за мяжу. Яна растлумачыла, што на гэта ўплывае і прымежнае становішча раёна — адлегласць да мяжы складае крыху больш за сто кіламетраў. Таксама для раёна востра стаіць праблема закрыцця міні-палігонаў, выдзялення сацыяльнага жылля, стан вулічна-дарожнай сеткі, якасць пітной вады, збор малака ў насельніцтва. Адзін з крокаў вырашэння гэтай праблемы — адзіныя дні інфармавання.

«Для таго, каб людзям больш поўна растлумачыць сутнасць праблемы, уключаем у інфармацыйна-тлумачальную групу прадстаўнікоў розных ведамстваў. Такая форма дае станоўчыя вынікі. Аднак нараўне з традыцыйнымі формамі актыўна выкарыстоўваюцца і дыялогавыя пляцоўкі. З людзьмі трэба размаўляць, да іх трэба выходзіць, іх трэба слухаць. Ёсць пытанні, якія падаюцца не зусім прыемнымі і зручнымі, але мы павінны быць да гэтага падрыхтаванымі», — рассказала Алена Ганевіч. Паводле яе слоў, работа са зваротамі грамадзян дае свае вынікі. Вырасла дынаміка зваротаў менавіта на раённым узроўні. «Гэта сведчыць аб тым, што праводзімая ў раёне работа — шматлікія сустрэчы з грамадзянамі, выезды на месцы — дала вынік. Давер да ўлады ўмацоўваецца і пытанні вырашаюцца менавіта на месцах — на раённым узроўні», — падкрэсліла старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў.

Старшыні абласных і сельскіх саветаў дэпутатаў шчыра дзяліліся з калегамі не толькі сваімі праблемамі, але і дасягненнямі. Напрыклад, старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька расказала, як наладзіць работу з насельніцтвам самым простым спосабам — у сацыяльных сетках, дзе размешчана ўся актуальная інфармацыя аб жыціі рэгіёна. Асабліва такая форма камунікацыі зацікавіла маладое пакаленне. «Мы стварылі старонкі ва ўсіх папулярных сацсетках. Гэта дало пэўны эфект: з пачатку года 25 зваротаў паступіла менавіта праз гэты канал сувязі. Мы вырашылі іх аператыўна, абыходзячы розную папяровую цяганіну, літаральна на працягу аднаго-двух дзён.Гэта розныя пытанні, пачынаючы ад уборкі кантэйнернай пляцоўкі і заканчваючы працаўладкаваннем», — расказала Вікторыя Ладуцька.

Таксама ў Гомельскім раёне звяртаюць увагу на грамадзянскія ініцыятывы. Напрыклад, пераможца адпаведнага конкурсу распрацаваў мабільны дадатак, які дапамагае працаваць з насельніцтвам. Старшыня раённага Савета дэпутатаў падкрэсліла, што да рэалізацыі гэтага праекта варта падключыцца і органам выканаўчай улады. «Мы павінны больш працаваць з маладым насельніцтвам, каб убачыць, падтрымаць іх ініцыятывы, а самае галоўнае, прасунуць і стварыць умовы для грамадскай дзейнасці і нават разгледзець іх у рэзерв на дзяржслужбу», — адзначыла Вікторыя Ладуцька.

Наталля Качанава звярнула ўвагу, што члены Савета Рэспублікі выязджаюць на месцы, яны заўсёды даступныя для калег. Любая прапанова будзе разгледжана і даведзена да лагічнага завяршэння. «Вы павінны казаць праўду ў вочы, каб мы аператыўна маглі вырашаць праблемныя пытанні. Сельскія Саветы сёння патрэбны — гэта бясспрэчна. Кропку ў гэтым пытанні паставіў Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт сказаў: сельскія Саветы павінны быць. Яны былі, ёсць і будуць у нашай сістэме, у нашай вертыкалі заканадаўчай улады. Але вы павінны разумець, што час, калі мы спадзяваліся на кагосьці, хто будзе вырашаць «вышэй», мінуў. Сёння надышоў час, калі жыццё і будучыня нашай краіны залежыць ад кожнага з нас», — канстатавала яна.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».