Вы тут

У Эстоніі выявілі першы выпадак заражэння воспай малпаў


Дэпартамент здароўя Эстоніі пацвердзіў першы выпадак заражэння воспай малпаў у краіне, паведаміла ў аўторак прэс-служба ведамства, перадаюць РИА Новости.


«Хворы заразіўся, знаходзячыся за мяжой, і, наколькі вядома дэпартаменту, у яго няма блізкіх кантактаў у Эстоніі. У хворага назіраюцца сімптомы тыповыя для воспы малпаў. Заражаны — мужчына сярэдніх гадоў. Гэта пакуль адзіны выпадак заражэння воспай малпаў у Эстоніі», — гаворыцца ў паведамленні.

Воспа малпаў — рэдкая вірусная інфекцыя, якая перадаецца паміж людзьмі паветрана-кропельным або кантактным шляхам. Звычайна гэта лёгкае захворванне, і большасць людзей здаравеюць на працягу некалькіх тыдняў, аднак у некаторых магчымыя ўскладненні.

Пачатковыя сімптомы воспы малпаў уключаюць ліхаманку, галаўны боль, цягліцавы боль, боль у спіне, павелічэнне лімфатычных вузлоў, дрыжыкі і знясіленне. Можа развіцца сып, часта пачынаецца на твары, а затым распаўсюджваецца на іншыя часткі цела. Сып змяняецца і праходзіць розныя стадыі, перш чым канчаткова сфармуецца струп, які пазней адпадае.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.