Вы тут

Беларусь прадоўжыла да канца года харчовае эмбарга на тавары з заходніх краін


Беларусь прадоўжыла харчовае эмбарга на тавары з заходніх краін да канца года. Гэта рэгламентавана пастановай Савета Міністраў ад 27 чэрвеня 2022 года нумар 412, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Згодна з дакументам з 30 чэрвеня да 31 снежня 2022 года ўключна прадаўжаецца дзеянне пунктаў 1 і 3-5 пастановы ўрада ад 6 снежня 2021 года нумар 700 «Аб прымяненні спецыяльных мер адносна асобных відаў тавараў», якая рэгламентуе ўвядзенне харчовага эмбарга адносна шырокага пераліку тавараў, вырабленых у краінах, якія рэалізуюць дыскрымінацыйную палітыку і ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да Беларусі. Забарона на ўвоз распаўсюджваецца на шэраг тавараў з Еўрапейскага саюза, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Чарнагорыі, Швейцарыі. Прадугледжвалася, што забарона будзе прадаўжацца паўгода, але з уступленнем у сілу пастановы нумар 412 гэты тэрмін прадаўжаецца да канца года.

У пераліку забароненых тавараў — свінні, мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, шэраг субпрадуктаў, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя (з некаторымі выключэннямі), агародніна, акрамя прызначаных для пасеву, фрукты і арэхі, тлушч свіны і тлушч свойскай птушкі, тлушч буйной рагатай жывёлы, авечак або коз, лярд-стэарын і іншае жывёльнае масла, каўбасы і аналагічныя прадукты, кандытарскія вырабы, соль і іншыя тавары.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.