Вы тут

«Наша памяць мацнейшая за час». Святочны гала-канцэрт ля стэлы «Мінск — горад-герой» пройдзе 3 ліпеня


У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ля стэлы «Мінск — горад-герой» пройдзе святочны канцэрт. Ён пачнецца ў 21:00 і стане кульмінацыяй усіх святочных мерапрыемстваў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы і правядзенню мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 3 ліпеня, паведаміла начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна Адамовіч, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


Канцэрт будзе арганізаваны сумесна з Мінгарвыканкамам і тэлеканалам АНТ, які пакажа яго ў прамым эфіры. Для канцэрту абраны дэвіз — «Наша памяць мацнейшая за час». Пасля канцэрту пройдзе традыцыйная акцыя «Спяем гімн разам».

— Неба над сталіцай у 23: 00 3 ліпеня расквітнее святочны феерверк. Ён адначасова пройдзе ва ўсіх абласцях рэспублікі — адзначыла Адамовіч.

Але стартуюць святочныя мерапрыемствы напярэдадні, 2 ліпеня. У гэты дзень у Палацы рэспублікі пройдуць Урачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў «Беларусь, я люблю цябе!». Тэлеверсія канцэрта будзе паказана на канале «Беларусь 1» вечарам у суботу.

— Ён пройдзе ў абноўленым фармаце. Выступленне рыхтуе калектыў маладых рэжысёраў. На сцэне выступяць калектывы і індывідуальныя выканаўцы з усёй рэспублікі, а таксама зоркі беларускай эстрады. Рэжысёры-пастаноўшчыкі канцэрта ставілі сваёй мэтай, каб падкрэсліць, што патрыятызм — гэта найперш любоў да Радзімы, прыхільнасць і адданасць ёй, — сказала Адамовіч.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.