У Жыткавіцкім раёне ў рацэ Прыпяць паблізу в. Хваенск патанула дзяўчынка 2014 года нараджэння, паведамляе БелТА са спасылкай на Гомельскую абласную ўправу МНС.
Трывожны сігнал ратавальнікам паступіў 28 чэрвеня ў 16.57. Высветлілася, што жанчына 1992 года нараджэння адпачывала на Прыпяці з трыма дзецьмі (2013, 2014 і 2020 гадоў нараджэння). У момант, калі маці пайшла ўкладваць двухгадовага сына спаць у палатку, дзве дзяўчынкі гулялі на беразе каля ракі. Выйшаўшы з палаткі, жанчына выявіла, што дачка 2014 года нараджэння знікла.
Цела патанулай дзяўчынкі выявілі і дасталі на бераг вадалазы АСВОДа.
Народжаныя пад знакам «Звязды».
А таксама спыталі, як правільна выкарыстоўваць прыправы.
Міхаіл Шыманскі аддаў журналістыцы звыш 70 гадоў.
У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.