Вы тут

Да +34°С. У Беларусі 30 чэрвеня аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі


У Беларусі 30 чэрвеня максімальная тэмпература паветра дасягне 34 градусаў цяпла, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, перадае БелТА.


У чацвер, 30 чэрвеня, будзе пераменная воблачнасць. Месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-усходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы могуць узмацніцца да 14 м/с. 

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 15-21 градус. Максімальная тэмпература днём дасягне 30-34 градусаў цяпла, а па паўночна-ўсходняй палавіне — плюс 26-29 градусаў.

Паводле слоў сіноптыкаў, 1 і 2 ліпеня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі гарачае надвор’е захаваецца.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.