Вы тут

МНС задзейнічае рэзервовыя сілы і сродкі для гарантавання бяспекі ў Дзень Незалежнасці


МНС задзейнічае рэзервовыя сілы і сродкі для забеспячэння бяспекі ў Дзень Незалежнасці, паведаміў журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Анатоль Балябін, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Усе сілы і сродкі, якія плануецца задзейнічаць для ўзмацнення забеспячэння бяспекі падчас святкавання Дня Незалежнасці, задзейнічаюцца з рэзерву. Гэта не паўплывае на ўзровень абароны насельніцтва, які забяспечваецца ў штодзённым рэжыме», — сказаў Анатоль Балябін.

Падчас падрыхтоўкі да святочных мерапрыемстваў МНС ужо праводзіць комплекс арганізацыйных і практычных мер. Яны ўключаюць працу па прафілактыцы ўзнікнення надзвычайных сітуацый, а таксама падрыхтоўку да аператыўнага рэагавання ў выпадку іх узнікнення. Падрыхтавана адпаведнае распараджэнне МНС, загады і планы арганізацыі нясення службы ў тэрытарыяльных органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях.

У Дзень Незалежнасці будуць дзяжурыць аператыўныя групы і падраздзяленні, выставяць нарады ў месцах масавых мерапрыемстваў, перадыслакуюць спецыялізаваныя службы МНС, у тым ліку хімічнай, радыёлакацыйнай абароны, вадалазна-выратавальную і медыцынскую, прыцягнуць манеўрана-пошукавыя групы АСВОД для забеспячэння бяспекі на акваторыях вадаёмаў паблізу месцаў правядзення масавых святаў.

Асаблівую ўвагу нададуць мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца ў Мінску, Мінскім раёне, абласных цэнтрах. «На тэрыторыях, якія прылягаюць да кожнага месца правядзення мерапрыемстваў, будуць выстаўленыя дазоры, а на пляцоўках святочнага салюту — пажарныя аўтацыстэрны», — дадаў Анатоль Балябін.

Інспектары Дзяржпрамнагляду МНС забяспечаць кантроль выканання патрабаванняў прамысловай бяспекі, правядуць праверку адпаведнасці нарматыўным патрабаванням якасці піратэхнічных вырабаў і пускавога абсталявання, якія ўжываюцца.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падкрэсліў: органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях гатовыя да выканання задач па папярэджанні ўзнікнення надзвычайных сітуацый і аператыўнаму рэагаванню на іх.

Анатоль Балябін таксама заклікаў тых, хто аддасць перавагу адпачынку на прыродзе, надаць павышаную ўвагу дзецям. Ён падкрэсліў, што ў сувязі з гарачым надвор’ем павялічваецца колькасць людзей, якія гінуць на вадзе. Таму купацца варта толькі ў устаноўленых месцах і на абсталяваных пляжах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».