Вы тут

Хмель: рост цэн на ЖКП не павінен біць па кішэні насельніцтва


Рост цэн на ЖКП не павінен біць па кішэні насельніцтва, заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель, перадае БелТА.


«Мы ў апошнія гады працуем у рамках даручэнняў кіраўніка дзяржавы пры планавым павелічэнні цэн. Цэны растуць. Ёсць інфляцыя, зарплата падымаецца па ўсёй краіне, у тым ліку ў работнікаў ЖКГ, недзе расце кошт энергарэсурсаў. Гэта ўсё дае рост жыллёва-камунальных паслуг, але ён нязначны. Даручэнне кіраўніка дзяржавы — не павінны расці цэны на ЖКП больш як на $5 у год. Цяпер, напэўна, пойдзем ад гэтых $5. Хутчэй за ўсё будзе прывязана да нейкай базавай стаўкі. Зразумела, дэдаларызацыя эканомікі прадаўжаецца», — сказаў Андрэй Хмель.

Паводле яго слоў, толькі правільная палітыка кіраўніка дзяржавы дае магчымасць сёння трымаць узровень тарыфаў. Таму што, як вы ведаеце, у цеплазабеспячэнні, падагрэве львіная доля затрат — на энергарэсурсы. І сёння, дзякуючы палітыцы кіраўніка дзяржавы, канкурэнтная цана на газ і на іншыя энергарэсурсы нам дазваляе і дасць магчымасць у далейшым стрымліваць рост тарыфаў. Таму нічога не зменіцца. Будзем дзейнічаць, як дзейнічалі, — адзначыў міністр. — Рост цэн на ЖКП не павінен біць па кішэні насельніцтва. Сёння расходы на ЖКП у сям’і ў сярэдняй кватэры пры сярэдняй зарплаце двух працуючых складаюць каля 5 працэнтаў сямейнага бюджэту».

Сёння праходзіць пасяджэнне Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў на тэму «Актуальныя пытанні функцыянавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі». У ходзе пасяджэння будуць разгледжаны пытанні аб перспектыве змянення заканадаўства ў частцы кіравання агульнай маёмасцю сумеснага домаўладавання, аб капітальным рамонце жылога фонду, у тым ліку забеспячэнне доступу ў жылыя памяшканні пры яго правядзенні, уладкавання безбар’ернага асяроддзя, субсідзіравання жыллёва-камунальных паслуг, утрымання прыдамавых тэрыторый.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.