Вы тут

У Брэсцкай вобласці прыступілі да жніва азімых культур


Асобныя гаспадаркі Брэстчыны пачалі выбарачнае жніво азімых культур. Гэта рэдкі выпадак, калі камбайны выходзяць на палеткі ў чэрвені. Але такому становішчу паспрыяла сёлетняя спёка.


Першымі на зажынкі выйшлі ў паўднёвых раёнах вобласці: Брэсцкім, Камянецкім, Жабінкаўскім, Столінскім. Праз некалькі дзён колас паспрабуюць на сілу і ў суседніх раёнах. Першай культурай, якая ўбіраецца, традыцыйна становіцца азімы ячмень. Вільготнасць зерня зараз складае ад 14 да 16 працэнтаў, гэта добры паказчык для ўборкі — паведамілі ў аблсельгасхарчы. 

У Брэсцкім раёне першымі на ўборку выйшлі земляробы ААТ «Астрамечава». Сёння быў пробны выхад, свайго роду агледзіны. Чатыры машыны ўбралі невялікае поле ячменю. Праз тры-чатыры дні да ўборкі далучацца іншыя экіпажы камбайнераў. Уборку завяршыць у гаспадарцы плануюць за два тыдні, пры ўмове, што надвор’е паспрыяе.

Усяго ж на Брэстчыне сёлета трэба ўбраць 360 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых. Тэхніка і сушыльная гаспадарка да ўборачнай кампаніі гатовы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.