Вы тут

Экалагічны інтэнсіў-практыкум: ЮНІСЕФ у Беларусі дапамагае падлеткам вырашаць экалагічныя праблемы ў іх рэгіёнах


ЮНІСЕФ у Беларусі і ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» праводзяць чатырохдзённы інтэнсіў-практыкум для падлеткаў «Стварэнне эка-праектаў: пошук ідэй і спосабаў іх рэалізацыі». Больш за 80 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вучацца ў «зялёных школах» краіны, сабраліся ў Мінску, каб прайсці навучанне па тэхналогіі UPSHIFT.


Падлеткі пры падтрымцы трэнераў распрацоўваюць з нуля ўласныя праекты на экалагічную тэматыку. А яшчэ вучацца іх правільна планаваць, рэалізоўваць, шукаць аднадумцаў. Чакаецца, што пасля інтэнсіва з’явіцца 21 праект. 10 з іх ЮНІСЕФ у Беларусі забяспечыць ментарскім суправаджэннем і фінансаваннем. Ужо восенню ўдзельнікі раскажуць аб папярэдніх выніках рэалізацыі сваіх праектаў і вырашэнні выбранай экалагічнай праблемы.

Барацьба з наступствамі змянення клімату — адзін з прыярытэтных напрамкаў работы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у рамках Мэты 13 у галіне ўстойлівага развіцця. Згодна з нядаўна апублікаваным ЮНІСЕФ Індэксам кліматычных рызык, сёння 1 мільярд дзяцей пражывае ў краінах з надзвычай высокім узроўнем кліматычных рызык, сутыкаючыся з найбольш небяспечнымі прыроднымі з’явамі, узрушэннямі і стрэсавымі фактарамі. Для Беларусі тэма змены клімату таксама актуальная.

З 2019 года ЮНІСЕФ у Беларусі навучае падлеткаў выкарыстанню метадалогіі сацыяльнага праектавання UPSHIFT, якая вучыць выяўляць, вывучаць і разумець праблемы ў мясцовых супольнасцях, а таксама ствараць дзейсныя рашэнні ў форме прадуктаў ці паслуг. Цяперашні трэнінг упершыню праходзіць выключна па тэме экалогіі, хоць і ў мінулым удзельнікаў UPSHIFT-трэнінгаў цікавіла дадзеная тэма. Так, напрыклад, у 2020-2021 годзе ЮНІСЭФ у Беларусі падтрымаў праект школьнікаў з Барысава «Пластык+». Дзеці арганізавалі збор пластыка, дамовіліся аб яго перапрацоўцы з мясцовым заводам, які вырабіў са сабранага смецця антывандальныя лаўкі і ўрны. Так непатрэбны пластык набыў другое жыццё, а сама ідэя праекту нарадзілася і была прапрацавана на трэнінгу UPSHIFT.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.