Вы тут

Будні работнікаў аддзялення сацдапамогі дома ў Ленінскім раёне Мінска


Большасць з нас жыве штодзённым жыццём, у якім, як правіла, кола нашых паўсядзённых клопатаў ужо даўно вызначана і мы нават не задумваемся, што існуе вакол нас яшчэ мноства праблем, якія штодня даводзіцца вырашаць іншым людзям. Калі блізкі чалавек захворвае, становіцца абмежаваным у сваіх магчымасцях, на дапамогу прыйдуць спецыялісты службы сацыяльнай дапамогі на доме.


 

«У аддзяленні сацыяльнай дапамогі на доме працуюць сацыяльныя работнікі, няні, сядзелкі, спецыяліст і інспектары, якія забяспечваюць комплексны догляд пажылых грамадзян, дзяцей-інвалідаў, аказанне дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дваіх дзяцей, што нарадзіліся адначасова, а таксама сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш. дзяцей, — распавяла загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме Ленінскага раёна г. Мінска Вольга Ткачук. — Сацыяльныя работнікі аддзялення прадастаўляюць паслугі непрацаздольным грамадзянам (інвалідам I або II групы; непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, якія маюць права на дзяржаўную пенсію). У аддзяленні ў нас больш за сорак сацыяльных работнікаў, столькі ж нянь, сем сядзелак. Сярэдні ўзрост сацыяльных работнікаў складае 40-50 гадоў».

Пры гэтым на абслугоўванні ў аддзяленні на 1 чэрвеня 2022 года знаходзяцца 426 грамадзян, за апошнія паўгода было прынята 57 чалавек. Асаблівая катэгорыя, якая патрабуе ўвагі і клопату, — удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, блакаднікі, непаўналетнія вязні.

Юліі Станіславаўне нядаўна споўнілася 95 гадоў. Да дваццаці чатырох гадоў пражыла ў Ленінградзе. Перажыла блакаду, узнагароджана знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда». Пераехала ў Мінск з мужам, ваенным урачом, амаль шэсцьдзесят гадоў таму. Пасля смерці мужа засталася ў Беларусі. «Прыкладна шэсць гадоў таму я звярнулася па дапамогу і мне вылучылі сацыяльнага работніка, — распавядае бабуля. — Я сама раблю ўборку, гатую ежу, а сацыяльны работнік мне патрэбны толькі для наведвання бібліятэкі, крам, прагулак, атрымання пенсіі. Я вельмі цаню жывыя зносіны, мне хочацца шмат размаўляць, і для мяне сацыяльны работнік найперш — гэта суразмоўца...».

Людміле Іванаўне праз месяц спаўняецца 92 гады.

— На абслугоўванні ў аддзяленні я з красавіка 2020 г., — кажа Людміла Іванаўна. — Марына Мядзведзева (сацыяльны работнік. — Аўтар) зробіць пакупкі для мяне, прыгатуе смачную ежу, навядзе парадак у кватэры. Марына ў мяне ў маім доме гаспадыня. Мы з ёй пагаворым на любыя тэмы, абмяркуем любыя пытанні. Мы з Марынай — аднадумцы.

Леанід Іванавіч — інвалід Вялікай Айчыннай вайны. У пачатку вайны застаўся сіратой, з пачатку 1943 года — баец партызанскага атраду «Разгром», узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны» II ступені. 9 мая 1945 года сустрэў пад Кёнігсбергам «сынам палка» ва ўзросце дванаццаці гадоў.

Больш за сем гадоў сацыяльны работнік Святлана Высоцкая клапоціцца пра Леаніда Іванавіча.

— Для мяне Святлана Дзмітрыеўна — сябар і вельмі блізкі чалавек. Святлана шмат умее і шмат ведае, — разважае Леанід Іванавіч. — Яна для мяне і карміцелька, і доктар... Усё робіць з душой. Укладвае ва ўсё сваё сэрца. Калі Святлана сыходзіць у водпуск, я здымаюся з абслугоўвання і з нецярпеннем чакаю яе вяртання. Прашу перадаць нізкі паклон і Вользе Фёдараўне (Вользе Ткачук, загадчыцы аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму. — Аўтар), яна стварыла добрую атмасферу ў калектыве, што плённа адбіваецца і на ўсіх нас. Вы для нас незаменныя... Пра ўдзельнікаў вайны ў Беларусі клапоцяцца, добрая пенсія, льготныя лекі, клопат адчуваецца. Але непасрэдную дапамогу аказваюць мілыя жанчыны з сацыяльнай службы, у якіх ёсць і свае сем’і, і свае клопаты, праблемы...».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.