Вы тут

Лепшыя ў СНД. Кніга Выдавецкага дома «Звязда» атрымала ўзнагароду


У Бішкеку (Кыргызстан) падведзены вынікі XIX Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. 


8 краін — Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Узбекістан, Таджыкістан — прадставілі 77 лепшых, на іх пункт гледжання, выданняў. Спаборніцтва ішло ў наступных намінацыях: «Садружнасць», «Мая Краіна», «Дыялог Культур», «Кніга для дзяцей і юнацтва», «Навука і адукацыя», «Арт-кніга», «Мастацтва ілюстрацыі», «Надрукавана ў Садружнасці», «Перамога», «Гран-пры». 

У намінацыі «Гран-пры» перамогу атрымала выданне «Гераічны эпас кыргызаў «Манас» (у 3-х кнігах; з малюнкамі), якое пабачыла свет у Кыргызстане. Па выніках галасавання кампетэнтнага журы ў кожнай з намінацый прызавыя месцы занялі і кнігі беларускіх выдавецтваў. У намінацыі «Садружнасць» першае месца — у кнігі «Подзвіг савецкага народа бесмяротны..: Новыя экспазіцыі музеяў «Брэсцкая крэпасць-герой» і Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве», якая пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда» пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Сярод кніг-пераможцаў з беларускага боку — лепшыя выданні «Беларускай навукі», «Гродна Плюс», «Народнай асветы», «Вышэйшай школы», «Беларусі», «Гродненской правды». 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?