Вы тут

Вадзім Гігін: Пакуль ёсць водгукі ў людзей, мы будзем працягваць...


Акцыя «Дарогамі мужнасці і стойкасці» сабрала дзясяткі неабыякавых, актыўных маладых людзей у Рагачове.

Райцэнтр Гомельшчыны стаў адным з 27 населеных пунктаў Беларусі, удастоеных вымпелу «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Горад прыняў удзельнікаў акцыі «Дарогамі мужнасці і стойкасці».


На гэтую патрыятычную ініцыятыву дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Веды» ў Рагачове адгукнуліся ўсе ахвотныя жыхары раёна – прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь. Да іх і звярнуўся старшыня праўлення дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Веды» Вадзім Гігін. Папулярны беларускі палітолаг, спікер звярнуў увагу, што галоўны прынцып акцыі – адкрытая шчырая размова. Менавіта такі фармат падтрымалі беларусы на дыялогавых пляцоўках, арганізаваных з восені 2020 года. Ацанілі людзі і асаблівую атмасферу такіх сустрэч пры абмеркаванні паправак у Канстытуцыю Беларусі.

Цяпер важна гэтую атмасферу не ўпусціць. Грамадзянская супольнасць нашай краіны абапіраецца на шчырасць, адкрытасць, давер, якія існуюць паміж уладай, людзьмі, журналістамі. Да ўдзелу ў акцыі мы далучаем лідараў грамадскай думкі. Гэта і вучоныя, і дэпутаты, і журналісты. У сваіх водгуках людзі просяць, каб падобныя сустрэчы паўтараліся. Пакуль ёсць водгукі ў людзей, мы будзем працягваць, – падкрэсліў Вадзім Гігін.

Палітолаг зазначыў, што гістарычная памяць, вяртанне да вытокаў і сапраўдных каштоўнасцяў беларускага народа — аснова патрыятычнай акцыі «Дарогамі мужнасці і стойкасці», якая дазваляе не толькі ўзняць, але і прааналізаваць, пераацаніць самыя розныя пытанні, якія хвалююць людзей.

– Калі мы гаворым аб памяці нашых продкаў, то павінны задаваць сабе пытанне: а ці годныя мы гэтай памяці? І справа не толькі ў тым, каб узвесці манумент, прывесці яго ў парадак, ускласці кветкі (што вельмі важна), але і ў тым, каб наша мадэль развіцця адпавядала тым ідэалам і каштоўнасцям, за якія яны змагаліся. У гэтым заключаецца памяць, у гэтым заключаецца пераемнасць, – падзяліўся сваімі перакананнямі Вадзім Гігін.

Старшыня праўлення дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Веды» падкрэсліў, што сучасныя дасягненні – гэта таксама вернасць продкам.

– Калі гінулі, яны думалі пра нас. І гэта не высокія словы, а менавіта так і было. Бо ў бой чалавек ішоў за каштоўнасці, ідэалы, а не за ўзнагароды. Нашай традыцыяй заўсёды была вернасць служэнню. І гэта было ў аснове матывацыі, – адзначыў спікер.

Старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі Ягор Макарэвіч у адкрытым дыялогу патрыятычнай акцыі нагадаў, наколькі важнай для кожнага беларуса была і застаецца аб'ектыўная гістарычная памяць.

– Як толькі мы сатрэм тыя ці іншыя гістарычныя факты, як толькі мы будзем глядзець на той ці іншы гістарычны дыскурс пад вуглом, як не пакрыўдзіць суседзяў, як быць дыпламатычным, яшчэ неяк, мы больш будзем выхоўваць невуцтва ў нашай моладзі, – падзяліўся меркаваннем старшыня  Маладзёжнага парламента.

Ягор Макарэвіч звярнуў увагу на тое, што сёння маладыя парламентарыі – актыўныя спікеры ў тым ліку дыялогавых пляцовак акцыі «Дарогамі мужнасці і стойкасці».

– Важна, каб дыялог «роўны – роўнаму» быў у тым ліку і па захаванні аб'ектыўнай гістарычнай памяці, – падзяліўся Ягор Макарэвіч.

Між тым атмасферу давернага адкрытага дыялогу акцыі ацаніла і моладзь  Рагачоўшчыны. На пляцоўцы ўзнялі пытанні ўплыву сацыяльных сетак і СМІ на маладых людзей, закранулі пытанне, ці гатова моладзь пайсці на эксперымент і ўзяць кіраванне раёна на дзень у свае рукі. Прагучала на сустрэчы і прапанова аб увекавечанні памяці легендарных герояў Дняпроўскага рубяжу. Старшыня Рагачоўскага райвыканкама Віталь Сушко падтрымаў ініцыятыву і зазначыў, што чакае канкрэтных прапаноў, у тым ліку ад моладзі раёна.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота slova.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».