Вы тут

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі рэктары беларускіх медыцынскіх ВНУ


Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы навукі, адукацыі і культуры падпісалі рэктары беларускіх медыцынскіх ВНУ, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Сёння адбылася гістарычная падзея — падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім медыцынскім універсітэтам, Віцебскім і Гомельскім, а таксама Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтамі. Мы ўзаемадзейнічалі і дружылі да гэтага, але сёння адносіны нашы былі аформлены. Гэта дасць магчымасць больш узаемадзейнічаць, інтэгравацца ў адукацыйным працэсе, выхаваўчых мерапрыемствах. Зможам рэалізоўваць сеткавае навучанне — праводзіць абмен студэнтамі, выкладчыкамі. У рамках дагаворных адносін будзем інтэрніраваць навуку і практыку», — сказаў рэктар ГрДМУ Ігар Жук.

Як было агучана, бліжэйшыя планы нацэлены на пашырэнне абмену студэнтамі на ўзроўні вытворчай практыкі. Так, студэнты гродзенскай медыцынскай ВНУ паедуць на практыку ў Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, а студэнты з гэтай ВНУ прыедуць у Гродна. У перспектыве таксама развіццё супрацоўніцтва ў навуцы. Як было адзначана, важны вопыт рэалізацыі ў Гродне пілотнага праекта ўніверсітэцкай клінікі. Згодна з даручэннем Міністэрства аховы здароўя аналагічныя будуць створаны ва ўсіх медыцынскіх ВНУ краіны.

«У рамках сеткавай адукацыі спецыялісты нашых ВНУ будуць прыязджаць, рыхтавацца, дзяліцца вопытам. Мы ўжо вызначыліся са складам выкладчыцкім. Да гэтага шырока прымянялі вопыт абмену ў частцы вытворчай практыкі. Дарэчы, і з універсітэтамі Расіі ў тым ліку, да нас прыязджала моладзь з Санкт-Пецярбурга, Масквы, Смаленска і атрымлівалі максімальную праграму па дысцыплінах, якія праходзяць. Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве перафармаціруе наша ўзаемадзеянне. Любы ўніверсітэт цікавы сваімі метадычнымі напрацоўкамі. У гродзенскай ВНУ ёсць свой навукова-даследчы рух, ён славіцца кардыялогіяй, хірургіяй, якія вядуцца на высокім узроўні. Цікава абмяняцца вопытам і лепшае ўзяць на ўзбраенне», — сказаў рэктар БДМУ Сяргей Рубніковіч.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.