Вы тут

Кампраміс ЕС і Вільнюса можа аднавіць транзіт у Калінінград праз Літву


Кампраміс паміж ЕС і Вільняй можа аднавіць транзіт у Калінінград праз тэрыторыю Літвы ўжо праз некалькі дзён. Пра гэта са спасылкай на агенцтва Reuters паведамляе РИА Новости.


Як гаворыцца ў паведамленні, чыноўнікі ЕС разглядаюць варыянт пошуку кампраміснага пагаднення з Літвой, каб змякчыць канфліктную сітуацыю з Расіяй.

Па дадзеных агенцтва, Брусель вядзе перамовы аб зняцці санкцый з Калінінграда. Яны прапрацоўваюць варыянт пагаднення, якое можа быць падпісана ўжо ў пачатку ліпеня, але толькі ў тым выпадку, калі Літва адкліча свае прэтэнзіі.

Еўрапейскі саюз перастаў прымаць грузавы аўтатранспарт, які мае расійскую рэгістрацыю, яшчэ ў пачатку красавіка бягучага года. Аднак транзіт тавараў у Калінінградскую вобласць працягваўся ў якасці выключэння. Цяпер Літва аб’явіла забарону, якая тычыцца грузавога транзіту грузаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі еўрапейскіх краін. Са сталіцы Літвы ў Калінінградскую вобласць паступіла паведамленне аб тым, што з 18 чэрвеня транзіт тавараў, якія трапілі пад санкцыі Еўразвяза, спыняецца. У спіс трапілі будматэрыялы, метал, дрэва, цэмент, угнаенні, алкаголь, ікра і інш. Агульны спіс складае каля 50 працэнтаў усяго транзіту ў рэгіён.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.