Вы тут

ЦТ па фізіцы плануюць напісаць больш за 19,5 тыс. абітурыентаў


Цэнтралізаванае тэсціраванне па фізіцы плануюць напісаць больш як 19,5 тыс. абітурыентаў. Пра БелТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юры Міксюк.


«Сёння адбудзецца цэнтралізаванае тэсціраванне па фізіцы. Больш за 19,5 тыс. абітурыентаў плануюць здаваць гэты прадмет. Традыцыйна выпрабаванне пачнецца ў 11.00. Лепш за ўсё прыбыць у пункт здачы ЦТ за паўгадзіны. Пры сабе абавязкова трэба мець зарэгістраваны пропуск, дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт), ID-карта (пластыкавая смарт-карта), пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца, даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу, ручку (гелевую або капілярную) з чарнілам чорнага колеру», — сказаў Юрый Міксюк.

Наступным прадметам ЦТ стане гісторыя Беларусі, іспыты па гэтым прадмеце пройдуць 2 ліпеня, тэст па геаграфіі абітурыенты напішуць 4 ліпеня, па сусветнай гісторыі (найноўшы час) — 6 ліпеня.

Рэзервовымі днямі ЦТ па беларускай і рускай мовах вызначаны 12 і 14 ліпеня, па астатніх прадметах — 12 і 16 ліпеня.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».