Вы тут

Навукоўцы раскрылі склад старажытнарымскага віна


Навукоўцы з Італіі і Францыі вывучылі склад і структуру сценак трох амфар і выявілі, што вінаробы часоў Старажытнага Рыма выкарыстоўвалі мясцовы вінаград і яго кветкі, таксама яны імпартавалі смалу і спецыі з іншых рэгіёнаў Еўропы, паведамляецца ў часопісе PLoS One, перадае МИР24.


Спецыялісты даследавалі амфары, якія выкарыстоўваліся для захоўвання чырвонага і белага він.

«Характэрная форма пылкі вінаграда, а таксама хімічны склад сценак амфар сведчаць аб тым, што для вытворчасці віна выкарыстоўваўся мясцовы дзікі або дамашні вінаград. У дадатак, мы выявілі сляды смол і араматычных субстанцый, якія, верагодна, былі імпартаваныя вінаробамі з Калабрыі ці Сіцыліі», — заявілі навукоўцы.

Група даследнікаў пад кіраўніцтвам Данатэлы Магры, дацэнта Рымскага ўніверсітэта «Сапіенца» (Італія), выкарыстоўвалі метады палеахіміі і палеабатанікі, каб вывучыць, як старажытныя рымляне выраблялі віно і дзе яны здабывалі рэсурсы для вытворчасці гэтых напояў.

Навукоўцы вывучылі тры амфары, якія былі знойдзены раней на марскім узбярэжжы побач з італьянскай камунай Сан-Фелічэ-Чырчэа. Як лічаць даследчыкі, посуд былі пахаваны на дне Тырэнскага мора пасля крушэння аднаго або некалькіх караблёў, пасля амфары былі прыбіты да берага.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.