Вы тут

Парламент Казахстана падтрымаў адпраўку кантынгенту рэспублікі для ўдзелу ў місіях ААН


Парламент Казахстана на сумесным пасяджэнні палат падтрымаў накіраванне міратворчага кантынгенту рэспублікі для ўдзелу ў місіях ААН, перадае ТАСС.


Адпаведную прапанову ўнёс на разгляд парламента прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў. Прадугледжваецца, што казахстанскія ваеннаслужачыя могуць быць накіраваны ў Малі, Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку.

Аб ініцыятыве Такаева на сумесным пасяджэнні палат раней паведаміў міністр абароны рэспублікі Руслан Жаксылыкаў. «Лічу мэтазгодным пашырыць удзел Узброеных сіл Рэспублікі Казахстан у міратворчых місіях ААН у адпаведнасці з артыкулам 7 Статута ААН у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Малі. Казахстан гатовы вылучыць як асобных вайскоўцаў у якасці штабных афіцэраў і ваенных назіральнікаў, так і спецыялізаваныя, найбольш запатрабаваныя ў місіях ААН: пяхотныя, медыцынскія, разведвальныя, інжынерныя і падраздзяленні ваеннай паліцыі», — зачытаў Жаксылыкоў прапанову кіраўніка дзяржавы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».