Вы тут

У СПБ пра пісьменнікаў-франтавікоў раскажуць гісторыкі і архівісты


Сёння, 30 чэрвеня, у мемарыяльнай зале Саюза пісьменнікаў Беларусі ў беларускай сталіцы па вуліцы Фрунзе, 5 пройдзе «круглы стол» «Вайна ў лёсах і творчасці пісьменнікаў». 


Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Саюз пісьменнкаў Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і газета «Літаратура і мастацтва». Да «круглага стала» прымеркавана і адкрыццё падрыхтаванай БДАМЛІМ выстаўкі «Мы жылі ў буднях барацьбы...»

Каменціруе падзею намеснік страшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Чарота:

- Мы прымеркавалі і выстаўку, і «круглы стол», матэрыялы якога, дарэчы, пасля змесцім у газеце, да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На выстаўцы будуць прадстаўлены архіўныя матэрыялы пра пісьменнікаў-франтавікоў, фрагменты дзённікавых запісаў пісьменнікаў-франтавікоў Вісарыёна Гарбука, Пятра Валкадаева, Антона Алешкі, Міколы Лобана... Спадзяёмся, што і размова адпаведная адбудзецца з разлікам на новыя ініцыятывы ў справе захавання гістарычнай памяці. 

Пра ўдзел у «круглым стале» «Вайна ў лёсах і творчасці пісьменнікаў» заявілі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп, дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух, паэт Іван Юркін, краязнаўца, гістарычны пісьменнік Валерый Чудаў, кандыдат гістарычных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Ермаловіч, паэтэса Таццяна Купрыянец. 

У Саюзе пісьменнікаў Беларусі у Год гістарычнай памяці пройдуць самыя розныя мерапрыемствы, прысвечаныя пытанням ушанавання тых літаратараў, хто прайшоў вогненнымі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны, хто змагаўся з фашыстамі на фронце і партызанскіх атрадах. Варта згадаць многіх і многіх, для каго пасля вайна стала і галоўнай тэмай у творчасці. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.