Вы тут

Пенсіянерка забылася кашалёк у краме і яго адразу скрала іншая пенсіянерка


У дзяжурную частку АУС Баранавіцкага гарвыканкама з заявай аб крадзяжы кашалька звярнулася 66-гадовая мясцовая жыхарка.


Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Жанчына расказала, што, наведваючы адну з харчовых крам горада, забылася свой кашалёк і пайшла. Праз некаторы час, выявіўшы знікненне, жанчына вярнулася ў краму, аднак сваёй маёмасці не знайшла, пасля чаго звярнулася ў міліцыю.

З дапамогай відэаназірання супрацоўнікам крымінальнага вышуку ўдалося ўстанавіць асобу выкрадацелькі. Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Баранавіцкага ГАУС, ёй аказалася 65-гадовая жыхарка Баранавіцкага раёна, якая звярнула ўвагу на пакінуты без нагляду кашалёк і забрала яго. Унутры аказаліся грашовыя сродкі ў памеры 1000 долараў і 983 рублёў, банкаўская і дысконтныя карткі, пенсіённае пасведчанне. Падазраваная пакінула сабе грашовыя сродкі, а карткі і дакументы выкінула разам з кашальком.

Грашовыя сродкі канфіскаваны і вернуты гаспадыні. Распачата крымінальная справа за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.